Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Наступны артыкул па нестандартнай, так бы мовіць, тэматыцы. Спадзяюся, што прапановаў і заўваг будзе больш, чым на рэцэнзаваньні.
- Ініцыятар: Renessaince
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
Падтрымліваю. Артыкул мае добрае афармленьне і, здаецца, адпавядае ўсім крытэрам. Ня бачу прычынаў не падтрымаць :) --Казімер Ляхновіч 16:35, 23 сьнежня 2011 (FET)
Падтрымліваю. --Vaukalaka 09:00, 28 сьнежня 2011 (FET)
Падтрымліваю. Заўвагі: у некаторых сэкцыях («Уласныя атрады» у пачатку, «Іншыя») адсутнічаюць спасылкі — варта дадаць. І яшчэ: на маю думку, калі фотаздымак прысьвечаны помніку, на ім ня мусіць прысутнічаць якая–небудзь асоба, а калі ўжо прысутнічае— пазначыць, хто гэта. А інакш вельмі цікава.--Lesnas ättling 19:03, 29 сьнежня 2011 (FET)
- Дзякуй за цікавае меркаваньне. На фота помнік і так ужо атрымаўся абрэзаны з-за таго, што чалавек справа не пажадаў фігураваць на ім, а іншага здымку пакуль ня маю. Падумаю, што можна зрабіць.
- Наконт крыніцаў — лічу, што іх неабходна прастаўляць толькі ў тым выпадку, калі пэўнае сьцьверджаньне выклікае сумневы. А інакш мае значэньне, каб увесь тэкст не стракацеў гэтымі зноскамі. Але сям-тям праставіў. --Renessaince 10:09, 30 сьнежня 2011 (FET)
Падтрымліваю. --Бычкоў Мікіта 15:58, 28 студзеня 2012 (FET)
Падтрымліваю. Выдатны артыкул з добрым раскрыцьцём тэмы й багата аздоблены выявамі. --Dymitr 12:18, 14 лютага 2012 (FET)
Падтрымліваю. Далучаюся да астатніх камэнтароў, і час ужо абнаўляць статус артыкула. ;) — Wizardist г +у 19:02, 29 лютага 2012 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул вельмі якасны зь бездакорным афармленьнем, дарэчы, — як і заўсёды :). Дзякуй вялікі за працу. Не галасую пакуль толькі з адной прычыны: у мяне ёсьць сумневы датычна назвы. Магчыма, больш дакладна будзе Паўстаньне 1863 году ў Пружанскім павеце. Зь цяперашняй назвы не зусім зразумела, пра які рэгіён ідзе гаворка: сучасны раён ці гістарычны павет. Калі ж напісаць гістарычнай Пружаншчыны, то асабіста я ня маю пэўнасьці, што на падставе паветаў РІ карэктна вылучаць гістарычныя рэгіёны. --Казімер Ляхновіч 00:54, 14 лютага 2012 (FET)
- Па-першае, мне не зусім зразумела, што вы мелі на ўвазе, кажучы «не галасую…» Калі вы лічыце, што першы камэнтар у сэкцыі «За» напісаў нехта іншы, падпісаўшыся вашым імем, альбо вы прагаласавалі пад прымусам, за хабар ці яшчэ зь якіх іншых надзвычайных прычынаў, — тады, калі ласка, закрэсьліце свой голас.
- Цяпер сур’ёзна. Ва ўсіх крыніцах па гісторыі Пружанскага раёну, вядома, паўстаньне апісваецца менавіта ў межах савецкага і постсавецкага адміністрацыйнага падзелу. Таму і гэты артыкул пачынаўся менавіта так. Тым ня меней, потым у мэтах цэласнасьці карціны пазьней у яго дадаліся і вайсковыя падзеі каля населеных пунктаў, якія на той час уваходзілі ў склад Пружанскага павету. І калі цяпер абмежаваць гэты артыкул толькі той Пружаншчынай, дык шкада будзе выкідаць ладную частку артыкулу, калі не яго палову: Ружану, Лыскаў і іншыя вёсачкі Ваўкавыскага ды Слонімскага паветаў. Таму тут тэрмін «Пружаншчына» хутчэй абстрактны, зьбіральны, бо сам нават не чакаў, што знайду столькі інфармацыі.
- Што ж да азначэньня, што ўсё-ткі азначае тэрмін «Пружаншчына», дык пакуль што мне невядома, ці ёсьць на гэтую тэму нейкія аўтарытэтныя друкаваныя крыніцы, каб мець магчымасьць стварыць на гэтую тэму артыкул. Максымум атрымаецца старонка-неадназначнасьць. Але мы ізноў жа з вамі пераходзім у галіну тэрміналёгіі, якая не зьяўляецца асноўнай тэмай артыкулу. --Renessaince 22:19, 14 лютага 2012 (FET)
- Даруйце за часовую амнэзію :) Відаць, трохі перапрацаваў. Сваё меркаваньне і голас я, вядома, не зьмяняю і зьмяняць не зьбіраюся, бо артыкул годны абраньня. І дзякуй за тлумачэньне, ня ведаў, што сучасны Пружанскі раён цяпер ахоплівае тэрыторыі, якія не ўваходзілі ў склад Пружанскага павету РІ. Відаць, сапраўды, лепей пакінуць усё як ёсьць. Прынамсі да зьяўленьня кардынальна новых крыніцаў-зьвестак. --Казімер Ляхновіч 22:30, 14 лютага 2012 (FET)
- Так, Пружаншчына з тае пары зьмянілася непазнавальна. Аднак нават у гэтым артыкуле ёсьць тагачасная мапа павету, зь якое бачна, што тады да Пружаншчыны адносілася частка цяперашняга Гайнаўскага павету, таму апісаньне вайсковых дзеяў пачынаецца з сутычкі пад Каралёвым Мостам, які цяпер у Польшчы.
- Былі пляны стварыць шаблёны для навігацыі зь пералікам усіх населеных пунктаў Пружанскага павету за расейскім і польскім часамі (асобныя, вядома). Гэтак было б і самому лягчэй арыентавацца, што да чаго адносілася. Але наўрад ці гэта будзе раней, чым зьявяцца артыкулы пра ўсе вёскі сучаснага Пружанскага раёну.
- P. S. «Артыкул вельмі якасны зь бездакорным афармленьнем, дарэчы, — як і заўсёды». Дык таму вы не дапаўняеце нічога зьвесткамі з уласных крыніцаў? З аднаго боку, прыемна чуць такую ацэнку сваёй працы, а зь іншага: Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, праца над якой ніколі ня скончыцца… --Renessaince 23:03, 14 лютага 2012 (FET)
- Зьмены ў адм.-тэр. падзеле на Беларусі тэма даволі глябальная, асабліва калі ўлічыць, што цягам 19-20 стст. ён меў занадта дынамічны характар. Асабіста я схіляюся да меркаваньня, што гэта можа і цікава, але ўсё ж ня першаснай значнасьці для распрацоўкі. Дарэчы, пра навігацыйныя шаблёны паводле былых адм.-тэр. адзінак (а дакладней пра іх разьмяшчэньне) раней адбылося невялікае абмеркаваньне — ня ведаю ці бачылі. Што да пытаньня пра дапаўненьне артыкулаў, то адказ тут даволі просты — абсягнуць неабдымнае, сапраўды, немагчыма :). Вось я пакуль і імкнуся рабіць больш надзённую (вядома, суб'ектыўна) працу. Увогуле, з уласнага досьледу магу сказаць, што чытач найлепей успрымае ілюстраванае, а калі тыя ілюстрацыі яшчэ і даволі рэдкія, то тут увогуле для праекту адныя плюсы — у выніку, шматлікія згадваньні ў самых розных месцах, што вельмі спрыяе папулярызацыі. --Казімер Ляхновіч 00:03, 15 лютага 2012 (FET)
- Даруйце за часовую амнэзію :) Відаць, трохі перапрацаваў. Сваё меркаваньне і голас я, вядома, не зьмяняю і зьмяняць не зьбіраюся, бо артыкул годны абраньня. І дзякуй за тлумачэньне, ня ведаў, што сучасны Пружанскі раён цяпер ахоплівае тэрыторыі, якія не ўваходзілі ў склад Пружанскага павету РІ. Відаць, сапраўды, лепей пакінуць усё як ёсьць. Прынамсі да зьяўленьня кардынальна новых крыніцаў-зьвестак. --Казімер Ляхновіч 22:30, 14 лютага 2012 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкулу нададзены статус абранага. --Red_Winged_Duck 16:57, 24 траўня 2012 (FET)