Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дні году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ДГ

Дні году — шэраг артыкулаў у Вікіпэдыі, якія ў выглядзе сьпісу зьмяшчаюць падзеі, якія адбыліся ў розныя гады ў пэўны дзень. Усе артыкулы пра дні мусяць мець адзін стыль афармленьня запісаў, а таксама агульныя патрабаваньні да сьвятаў, падзеяў, нараджэньняў/сьмерцяў, якія адбыліся ў той дзень. Падчас папаўненьня ці стварэньня адпаведных артыкулаў удзельнікі мусяць карыстацца тэзамі, зьмешчанымі ў гэтай рэкамэндацыі.

Афармленьне запісаў

[рэдагаваць крыніцу]

Запіс — асобны элемэнт сьпісу, які складаецца са спасылкі на год і кароткай зацемкі пра падзею. Афармленьне запісу адбываецца наступным чынам:

* [[год]] — зацемка пра падзею з маленькай літары, на канцы нічога

Напрыклад:

Артыкул пачынаецца з прэамбулы, тэкст якой генэруецца адмысловым шаблёнам {{Дзень}}. Пасьля прэамбулы ідуць разьдзелы падзеяў паводле відаў:

  • Падзеі — сьпіс значных падзеяў у гісторыі.
  • Нараджэньні — сьпіс людзей, якія нарадзіліся ў гэты дзень.
  • Сьмерці — сьпіс людзей, якія памерлі ў гэты дзень.
  • Сьвяты — сьпіс сьвятаў.

Пасьля акрэсьленых вышэй разьдзелаў, калі патрэбна (для крыніц, літаратуры і г. д.) могуць разьмяшчацца разьдзелы, выкарыстаньне якіх рэгулюецца Пагадненьнем па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула.

Крытэры значнасьці

[рэдагаваць крыніцу]

Усе запісы ў артыкуле падпарадкоўваюцца агульным крытэрам значнасьці. Тым ня менш, для кожнага разьдзела ўласьцівыя свае, болей вузкія, патрабаваньні.

У разьдзел Падзеі звычайна дадаюцца значныя падзеі, якія адбыліся ў гісторыя: бітвы, утварэньні новых дзяржаваў і зьнішчэньні існаваўшых, пабудовы вядомых будынкаў, вынаходніцтвы (напр., радыё ці тэлефона), агулам — усё, для чаго ёсьць матэрыяльныя зьвесткі, і што падпарадкоўваецца агульным крытэрам значнасьці. Дадаюцца запісы пра падзеі, якія апісаныя ў адпаведных артыкулах.

Нараджэньні/сьмерці

[рэдагаваць крыніцу]

Дадаюцца запісы пра людзей, пра якіх напісаныя або могуць быць напісаныя артыкулы ў адпаведнасьці з крытэрамі значнасьці асобаў.

Сьвяты запісваюцца без узгадваньня году (іначай гэта падзея). Дадаюцца міжнародныя сьвяты, нацыянальныя сьвяты розных дзяржаваў, рэлігійныя сьвяты.