Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
22 сьнежня: Дзень энэргетыка ў Беларусі
1216 — папа рымскі Ганорыюс III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю (на выяве) — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў Афрыцы — Намібія — атрымала незалежнасьць
1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску