Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/16 жніўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Амсьціслава
Герб Амсьціслава

16 жніўня:

  • 1634кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Амсьціславу Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1728 — расейскі мараплавец Вітус Бэрынг адкрыў астравы Дыяміда
  • 1744 — з уварваньнем караля прускага Фрыдрыха Вялікага ў Багемію пачалася II Сылеская вайна
  • 1896 — у Кландайку (Аляска, ЗША) адшукалі радовішча золата
  • 1918 — у Вільні ўтварылася культурна-асьветная арганізацыя «Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэньня беларускага народу»
  • 1930 — амэрыканскі аніматар Аб Айвэркс стварыў першы гукавы каляровы мультыплікацыйны фільм
  • 1945СССР падпісаў дамову з Польшчай, паводле якой да апошняе адыйшлі 17 раёнаў Беластоцкае і 3 раёны Берасьцейскае вобласьці БССР
  • 1962 — парлямэнт Францыі ўхваліў перадаваньне Францускае Індыі рэспубліцы Індыя