Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
15 сьнежня: Міжнародны дзень гарбаты, Замэнгофаў дзень
533 — бізантыйскія войскі перамаглі вандалаў у бітве пад Трыкамарам
1595 — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва)
1862 — пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на Беларусі; яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі
1917 — у Кішынёве абвясьцілі Малдаўскую Дэмакратычную Рэспубліку
1934 — у Кіеве НКВД расстраляла 28 «чальцоў» выдуманага «Аб’яднаньня ўкраінскіх нацыяналістаў», сярод якіх быў шэраг украінскіх пісьменьнікаў
1966 — адкрыцьцё дзясятага спадарожніка Сатурну, названага Янусам (на выяве)
1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар
1991 — выйшла ў этэр першая перадача Польскага Радыё на беларускай мове
1995 — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу атрымала сваё сучаснае найменьне эўра
2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС