Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
10 кастрычніка: Сусьветны дзень псыхічнага здароўя
732 — адбылася бітва Бітва пад Пуацье, у якой францкі гаспадар Карл Мартэл (на выяве) спыніў арабскую навалу
1780 — на Малыя Антыльскія астравы наляцеў ураган Сан-Калікста, найсьмяротнейшы ў гісторыі
1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: адбылася бітва пад Мацяёвіцамі, у якой расейскія карныя войскі разьбілі паўстанцаў і ўзялі ў палон цяжка параненага Тадэвуша Касьцюшку
1930 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народны звон»
1938 — у лягернай лякарні памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік
1967 — уступіла ў сілу міжнародная «Дамова аб космасе»
1975 — у Празароках паставілі помнік Ігнату Буйніцкаму, стваральніку беларускага прафэсійнага тэатру