Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Ваш першы артыкул»)

Гэты тэкст апісвае асноўныя дзеяньні, неабходныя для стварэньня новага артыкула.

Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!

[рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.

1. Падумайце, ці сапраўды варта ствараць асобны артыкул?

[рэдагаваць крыніцу]

Не забывайце, што Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя. Пераканайцеся, што тэма будучага артыкула адпавядае крытэрам значнасьці і не парушае прынцыпаў Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя.

2. Стварэньне новага артыкула

[рэдагаваць крыніцу]
  • Спачатку ўпэўніцеся, што яшчэ ніхто не напісаў артыкул з такой назвай альбо не існуе аналягічнага артыкула з сынанімічнай назвай (прыклад: «Футбол» — «Сокер»). Для гэтага карыстайцеся пошукам (акенца справа ўверсе над артыкулам), таксама, калі Вам вядомы падобны артыкул, напрыклад, на расейскай мове (у расейскамоўнай Вікіпэдыі), то сярод яе міжмоўных спасылак (на экране зьлева ад артыкула) можа быць спасылка на артыкул у Беларускамоўнай Вікіпэдыі.
  • Калі вы пераканаліся, што артыкула пра абраную Вамі тэму няма, праглядзіце сумежныя артыкулы — магчыма, нейкі артыкул ужо зьмяшчае тую інфармацыю, якую Вы жадаеце запісаць. Праглядзець сьпіс артыкулаў на агульную тэму можна карыстаючыся катэгорыямі. Напрыклад, усе артыкулы пра народы Беларусі знаходзяцца ў Катэгорыя:Народы Беларусі.
  • Калі артыкул ужо існуе, магчыма Вы можаце дадаць новыя зьвесткі, дапоўніць ці скарэктаваць існы артыкул.

3. Абярыце для артыкула правільную назву

[рэдагаваць крыніцу]

Даведайцеся пра пагадненьні, прынятыя ў Вікіпэдыі: пра назвы артыкулаў; запіс імёнаў, тытулаў, дат. Ужываньне сыстэматычна створаных назваў робіць лягчэйшым спасылкі на Вашу старонку з падобных і зьвязаных артыкулаў і дапамагае пазьбегчы лішніх выдаленьняў няправільна названых старонак.

У полі пошуку ўвядзіце назву артыкула і націсьніце «пошук». На старонцы вынікаў пошуку перайдзіце па спасылцы «Стварыць старонку „…“ у Вікіпэдыі!». Калі Вы прайшлі па чырвонай спасылцы зь іншага артыкула (чырвоная спасылка азначае, што артыкул яшчэ не створаны), то адразу трапіце ў акенца рэдагаваньня новага артыкула.

Распачаць новы артыкул! альбо перайсьці да існага

Назва:
  • Калі Вы ня ўпэўненыя ў сваіх сілах, можаце для пачатку паспрабаваць папрактыкавацца ў пясочніцы.

5. Правільна пачніце артыкул

[рэдагаваць крыніцу]

На пачатку артыкулу напішыце невялікі ўступ, загаловак артыкула пазначце тлустым шрыфтам. Напрыклад, «Вікіпэ́дыя (па-ангельску: Wikipedia) — адкрытая шматмоўная вікі-энцыкляпэдыя …».

6. Правільна аформіце артыкул

[рэдагаваць крыніцу]

Акрамя ўласна зьместу, галоўнымі складнікамі артыкула зьяўляецца: энцыкляпэдычны тэкст не парушае нічыіх аўтарскіх правоў, нутраныя спасылкі, абавязковая прастаноўка катэгорыяў, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, міжмоўныя спасылкі. Правільнае афармленьне артыкулаў можна падгледзець па прыкладзе ўзорных артыкулаў Вікіпэдыі з гэтай старонкі: Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.

7. Апошнія мазкі

[рэдагаваць крыніцу]

Пасьля стварэньня новага артыкула пажадана:

  • Стварыць перанакіраваньні на назву створанага артыкула, калі гэта патрабуецца. Напрыклад: артыкул створаны пад асноўнай назвай «Янка Купала», дарэчным будзе стварыць перасылку «Іван Луцэвіч».
  • Націснуць на экране зьлева ад навастворанага артыкула Дадаць спасылкі і паставіць спасылку на адпаведнік артыкула зь вядомай Вам мовы (калі адпаведнік існуе ў іншым моўным разьдзеле).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]