Вікіпэдыя:Апытаньні/Абмеркаваньне прапановы правіла "аб назвах населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі"
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Прэамбула: Калісьці, у выніку адсутнасьці правілаў, па гэтым пытаньні было вельмі непрадуктыўнае абмеркаваньне на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Цяпер, дэ-факта, назоў іншымі мовамі пішам тады, калі нейкая мова мае афіцыйны статус. Каб пазьбегнуць у будучыні такіх канфліктаў, прапаную супольнасьці беларускамоўнай Вікіпэдыі прыняць наступнае правіла. (Глядзіце ніжэй)
Прапанова:
- 1. Першым пазначаецца назоў на дзяржаўнай мове/мовах краіны, у якім знаходзіцца аб'ект артыкула.
- 2. Пасьля гэтага пазначаецца назоў на тых мовах, якія ў дадзены момант маюць афіцыйны статус у аб'екце артыкула. У выпадках, калі прысутнічае канфлікт паміж мясцовай ды цэнтральнай уладамі наконт таго, ці зьяўляецца пэўная мова афіцыйнай у нейкім рэгіёне ці населеным пункце, рашэньне, дадаваць назоў у артыкул, ці не, прымаецца паводле пазыцыі цэнтральнай улады.
- 3. Назвы на ўсіх іншых мовах у пачатку артыкула не пазначаюцца. Калі аб'ект артыкула пэўны час уваходзіў у нейкую дзяржаву, назоў на мове такой дзяржавы можа пазначацца у толькі асноўным тэксьце артыкула, з пазначэньнем часу (калі ёсьць дакладная інфармацыя), калі аб'ект артыкулу ўваходзіў у склад такой дзяржавы, і аўтарытэтнай крыніцы назвы ў выглядзе зноскі.
- 4. Калі ў этнічным складзе насельніцтва населенага пункту нацыянальная меншасьць складае болей 20% (паводле афіцыйных дадзеных апошняга перапісу насельніцтва) ад агульнай колькасьці насельніцтва дадзенага населенага пункта, можна дадаць назву на нацыянальнай мове меншасьці ў тэксьце артыкулу, але не ў пачатку.
- 5. Гэтае правіла не датычыцца і не закранае артыкулаў аб населеных пунктах непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый. Усе спрэчныя пытаньні наконт непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый рашаюцца праз асобнае абмеркаваньне ці, калі ў гэтым ёсць патрэба, у галасаваньні.
Запрашаю усіх зацікаўленых прыняць удзел ў апытваньні. Пасьля будзе праведзена асобнае галасаваньне, каб прыняць прапанову ў якасьці правіла. (Па магчымасьці, з ўлікам ўсіх прапаноў ды заўваг)
- Апытаньне праводзіцца з 13.02.2010 па 27.02
- Арганізатар: Vasyl` Babych
Ці падтрымліваеце Вы (у цэлым) такі варыянт прапановы правіла?
[рэдагаваць крыніцу]У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
Так
[рэдагаваць крыніцу]- Падтрымліваю --Vasyl` Babych 22:04, 13 лютага 2010 (UTC)
- Падтрымліваю --Jim 07:24, 14 лютага 2010 (UTC)
- Падтрымліваю --EugeneZelenko 15:06, 14 лютага 2010 (UTC)
- Падтрымліваю, але прапаную яшчэ дзьве рэчы: 1) зрабіць удакладненьне, што ў выпадку некалькіх моваў аднаго рангу (напрыклад, некалькі дзяржаўных або некалькі мясцовых), мовы пералічваюцца ў альфабэтнай пасьлядоўнасьці назвы мовы; 2) паміж другім і трэцім пунктам дадаць пукнт пра пазначэньне назвы на мясцовым даялекце / мясцовай назвы таксама ў пачатку артыкула. У разьвітых мовах дыялекты вельмі пашыраная зьява, таму дыялектнай назьве там самае месца. —zedlik 22:17, 20 лютага 2010 (UTC)
Іншыя заўвагі/прапановы
[рэдагаваць крыніцу]Гэта пакуль вельмі далёкі ад выніковага праект галасаваньня. Зусім нічога незразумела. Як я зразумеў, трэба пісаць Мінск/Минск у пачатку у прэамбуле артыкула, а іншыя назвы дзесьці ўнізе. Таксама пытаньне з летувіскімі назвамі, якія невядома чаму сідзяць у перанакіраваньнях (той жа Друскінінкай, ці яшчэ што) - як артыкул зваць? Друскенікі, Друскінінкай? Вельмі сьлізкія пункты. Wizardist г +у 22:08, 13 лютага 2010 (UTC)
- Чаму, Вы усё слушна зразумелі. Пытаньне наконт Беларусі вынесена асобным пунктам. Спадарове, вызначайцеся. Я па гэтым пункце (аб Беларусі) з маральна-этычных падставаў галасаваць ня буду... Пытаньне, кшталту таго, якую назву (Друскенікі/Друзгенікі ці Друскінінкай) гэты праект правіла наогул не закранае. Калі хочаце, распрацуйце свой праект наконт назвавў артыкулаў. Гэта розныя пытаньні. --Vasyl` Babych 22:40, 13 лютага 2010 (UTC)
- Тут зблытаныя дзьве рэчы: беларуская назва і назвы на іншых мовах. Гэтая прапанова прызначаная рэглямэнтаваць толькі варыянты назваў населеных пунктаў на іншых мовах, але беларускай мовы яно ня тычыцца: для яе справа выключна выкарыстаньня назвы населенага пункту ў тарашкевіцы. У выніку прыняцьця такога правіла назвы будуць выглядаць кштатлу «Менск (па-расейску: Минск)», «Койданава (па расейску: Дзержинск)», «Друскенікі (па-летувіску: Druskenikai)», «Жэнэва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf, па-італьянску: Ginevra; па-рэтрараманску: Genevra)». —zedlik 22:26, 20 лютага 2010 (UTC)
Дадатковыя пытаньні:
Выбраць іншы адсотак ў 4-тым пункце прапановы правіла
[рэдагаваць крыніцу]У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне, пажадана і абґрунтаваньне, і падпісвайцеся. Варыянт ў 20 адсоткаў выбраны мною, бо такі адсотак выкарыстоўваецца ў Польшчы.
10%
[рэдагаваць крыніцу]15%
[рэдагаваць крыніцу]25%
[рэдагаваць крыніцу]30%
[рэдагаваць крыніцу]35%
[рэдагаваць крыніцу]40%
[рэдагаваць крыніцу]45%
[рэдагаваць крыніцу]50%
[рэдагаваць крыніцу]Дадаць ў прапанову правіла пункт, што яно не распаўсюджваецца на аб'екты ў Беларусі (То бок, каб не ўжываць расейскія назвы беларускіх аб'ектаў)
[рэдагаваць крыніцу]Падтрымліваю
[рэдагаваць крыніцу]- Падтрымліваю--Jim 07:24, 14 лютага 2010 (UTC)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]- Супраць непасьлядоўнасьці і падвоеных стандартаў. --EugeneZelenko 15:06, 14 лютага 2010 (UTC)
- Супраць А таксама прапаную разабрацца з назвамі артыкулаў (напр., наўрад ці хто на вуліцы даведаецца, пра які Койданаў кажа суразмоўца, а пра Дзяржынск — калі ласка. Як і Друскенікі). Wizardist г +у 19:40, 17 лютага 2010 (UTC)
Іншае меркаваньне
[рэдагаваць крыніцу]- Таксама супраць падвоеных стандартаў. Пакуль найлепшым варыянтам мне бачыцца асобная рэглямэнтацыя ўжываньня моваў паводле нацыянальных меншасьцяў (той пункт, дзе адсоткі), і гэта, здаецца, цалкам вычэрпвае тэму, з-за якой была спрэчка. Вырашэньне пытаньня зь дзяржаўнымі мовамі пакуль пакінуць убаку. —zedlik 00:48, 16 лютага 2010 (UTC)
- Дык і галасуйце ў разьдзеле, «Супраць»! «Вам ніхто не замінае», як гаворыць Лукашэнка. І які адсотак Вы падтрымліваеце? Прагаласуйце, бо інакш цяжка вызначыць, які варыянт суполка палічыць кампрамісным пры галасаваньні гэтага ў якасьці правіла! ;-)
- P.S. Я ня супраць ніводнага варыянту, галоўнае, каб была пасьлядоўнасьць, а не як калісьці захацелася Ліцьвіну: Севастопаль, значыць, па-расейску, а Берасьце/Мазыр/Пінск/ па-ўкраінску нельга. Вось такога быць ня можа, на мае меркаваньне.
- P.P.S. Наконт Беларусі: Я разумею тых, хто прагаласаваў "за" гэты пункт, і мо яшчэ прагаласуе. Але я згодны і з тым, што гэта непасьлядоўна. --Vasyl` Babych 19:33, 17 лютага 2010 (UTC)
- Перапрашаю, што не галасаваў спачатку. Меркаваньне было, але не было магчымасьці ўсё ўважліва прычытаць, таму пакінуў галасаваньне на пазьней. Зараз прагаласую. Калі коратка, то, на маю думку, пасьлядоўнасьць важнейшая. —zedlik 22:13, 20 лютага 2010 (UTC)
- Слушная ідэя зь дзьвума мовамі, але мяркую, трэба ўдакладніць крыху інакш: бывае, што заканадаўствам краіны прадугледжваецца, якая мова зьяўляецца першай дзяржаўнай. Дык яе
- і трэ спачатку, а пасьля яе — усе іншыя. (ў альфабэтнай пасьлядоўнасьці)
- Пра дыялекты слушна, толькі трэба, каб была нейкая крыніца на назву, а не «я так чуў»!
- Паспрабую усё ўлічыць пры галасаваньні ў якасьці правіла. --Vasyl` Babych 12:30, 21 лютага 2010 (UTC)
- Дзякуй. Так, калі ёсьць афіцыйнае разьмежаваньне, якая мова зьяўляецца першай, то сапраўды ў такой пасьлядоўнасьці і варта падаваць, тут абсалютна згодны. З дыялектам — вядома, умова існаваньня крыніцы абавязковая. Але тут таксама пытаньне ў існаваньні самога дыялекту, бо ў першую чаргу я меў на ўвазе такія выпадкі, як напрыклад, de:Zürich зь ягонай цюрысканямецкай назвай Züri, але ніяк не размоўныя назвы беларускіх вёсак :) —zedlik 18:32, 21 лютага 2010 (UTC)
- Паспрабую усё ўлічыць пры галасаваньні ў якасьці правіла. --Vasyl` Babych 12:30, 21 лютага 2010 (UTC)
- Пра дыялекты слушна, толькі трэба, каб была нейкая крыніца на назву, а не «я так чуў»!
- Перапрашаю, што не галасаваў спачатку. Меркаваньне было, але не было магчымасьці ўсё ўважліва прычытаць, таму пакінуў галасаваньне на пазьней. Зараз прагаласую. Калі коратка, то, на маю думку, пасьлядоўнасьць важнейшая. —zedlik 22:13, 20 лютага 2010 (UTC)
- P.P.S. Наконт Беларусі: Я разумею тых, хто прагаласаваў "за" гэты пункт, і мо яшчэ прагаласуе. Але я згодны і з тым, што гэта непасьлядоўна. --Vasyl` Babych 19:33, 17 лютага 2010 (UTC)
- P.S. Я ня супраць ніводнага варыянту, галоўнае, каб была пасьлядоўнасьць, а не як калісьці захацелася Ліцьвіну: Севастопаль, значыць, па-расейску, а Берасьце/Мазыр/Пінск/ па-ўкраінску нельга. Вось такога быць ня можа, на мае меркаваньне.
- Дык і галасуйце ў разьдзеле, «Супраць»! «Вам ніхто не замінае», як гаворыць Лукашэнка. І які адсотак Вы падтрымліваеце? Прагаласуйце, бо інакш цяжка вызначыць, які варыянт суполка палічыць кампрамісным пры галасаваньні гэтага ў якасьці правіла! ;-)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Прапанова падтрымана. Пытаньне наконт Беларусі будзе пакінута пры галасаваньні, бо ёсьць голас «супраць». --Vasyl` Babych 22:38, 7 сакавіка 2010 (UTC)