Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2009-05
Выгляд
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2009-06»)
Траецкае прадмесьце, Траецкая гара — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места, на левым беразе ракі Сьвіслачы. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі Ўшэсьценскі манастыр зь Белай царквой, Фарны касьцёл (першы касьцёл ў месьце), Траецкі манастыр базылянак, касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці, Кітаеўская сынагога.
На паўночны захад ад Траецкага прадмесьця пачынаецца Старосьцінская Слабада, на поўнач — Старажоўка, на ўсход — Залатая Горка. За ракой Сьвіслаччу на поўдні знаходзяцца Лавы і цэнтральны Нізкі Рынак, якія раней злучаліся з прадмесьцем праз Лаўскі і Хлусаў масты адпаведна, на захадзе — Замчышча, на паўночным захадзе — Татарская Слабада.
(артыкул цалкам…)