Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2009-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мітынг партыі

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» — палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 году, афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Ўкраіны ў 1995 годзе. Папярэдняя назва — «Сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». Лідэр партыі — Алег Цягнібок. Ідэалёгіяй партыі зьяўляецца ўкраінскі нацыяналізм; таксама партыя выступае за ператварэньне Ўкраіны ў прэзыдэнцкую рэспубліку, за вяртаньне ёй статусу ядзернай дзяржавы. На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2012 году партыя атрымала 2 129 933 галасы выбаршчыкаў, або 10,44% (пятае месца сярод усіх партыяў), што адпавядае 25 мандатам, таксама кандыдаты ад партыі атрымалі яшчэ 12 месцаў у Радзе па выніках выбараў у аднамандатных акругах.
(артыкул цалкам…)

Іншыя абраныя артыкулы · Кандыдаты ў абраныя