Вікінгі
Ві́кінгі — скандынаўскія дасьледнікі, ваяры, гандляры і піраты, якія рабілі набегі і калянізавалі абшары Эўропы з канца VIII і да пачатку XI стагодзьдзя[1]. З дапамогай сваіх караблёў — дракараў — яны дасягалі Канстантынопалю і Волгі на ўсходзе, Ісьляндыі, Грэнляндыі і Ньюфаўндлэнду на захадзе. У паўночнай Эўропе пэрыяд іх набегаў вядомы як Эпоха вікінгаў. Гэты пэрыяд характарызуецца шырокім распаўсюджваньнем скандынаўскай культуры, пры адначасовым моцным уплывам зьнешняй культуры ў самой Скандынавіі, з глыбокімі наступствамі разьвіцьця ў абодвух напрамках.
У заходняй Эўропе вікінгаў называлі «нарманамі», а на тэрыторыях сучаснай Беларусі — «варагі», «русь» альбо «сьвеі»[2].
Расейскі акадэмік Міхаіл Ламаносаў пісаў:
«…Варягами назывались народы, живущие по берегам Варяжского моря; итак, россы или русь только при устьях реки Немени или Русы имели имя варягов, а простираясь далее к востоку и югу, назывались просто руссы или россы <…> варяги-русь были те же с живущими далее к югу и им смежными белороссийцами, где ныне Новгородек, воеводства Минское, Мстиславское, Вытепск и Полоцк, а от Полоцка простирались и до Старой Русы» | ||
—Міхаіл Ламаносаў, [3]. |
Папулярныя, сучасныя ўяўленьні пра вікінгаў, якія ставяцца да іхных сучасных нашчадкаў і жыхароў сучаснай Скандынавіі, часта моцна адрозьніваюцца ад складанай карціны, якая ўзьнікае з археалягічных і гістарычных крыніц. Рамантызаваныя ўяўленьні пра вікінгаў як высакародных дзікуноў пачалі зьяўляцца ў XVIII стагодзьдзі, і шырока распаўсюдзіліся на працягу XIX стагодзьдзя — пэрыяду адраджэньня інтарэсу да вікінгаў[4]. Сучасныя папулярныя ўяўленьні пра вікінгаў, як правіла, заснаваныя на культурных клішэ і стэрэатыпах, якія абцяжарваюць сучасную ацэнку спадчыны вікінгаў. Гэтыя ўяўленьні не заўсёды дакладныя, гэтак, напрыклад, няма ніякіх доказаў таго, што яны насілі рагатыя шаломы.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Розныя крыніцы асьвятляюць культуру, дзейнасьць і перакананьні вікінгаў. Большасьць сучасных літаратурных і пісьмовых крыніцаў пра вікінгаў паходзяць зь іншых культур, якія былі ў кантакце зь імі[5]. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя, археалягічныя знаходкі пабудавалі больш поўную і збалянсаваную карціну жыцьця вікінгаў. Археалягічныя зьвесткі асабліва багатыя і разнастайныя. Яны забясьпечваюць веды пра іхныя сельскія і гарадзкія паселішчы, рамёствы і вытворчасьці, караблі і ваеннай тэхнікі, гандлёвых сетак, а таксама іхных язычніцкіх і хрысьціянскіх рэлігійных артэфактаў і практык.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Roesdahl, Else. The Vikings. Penguin, 1998. ISBN 0-14-025282-7 (анг.)
- ^ Андрэй Катлярчук. «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў». Менск, Энцыклапедыкс. — 2002
- ^ М. Ломоносов «ЗАМЕЧАНИЯ НА ДИССЕРТАЦИЮ Г.-Ф. МИЛЛЕРА „ПРОИСХОЖДЕНИЕ ИМЕНИ И НАРОДА РОССИЙСКОЙ“»
- ^ Johnni Langer, «The origins of the imaginary viking», Viking Heritage Magazine, Gotland University/Centre for Baltic Studies. Visby, n. 4, 2002.
- ^ «Written sources shed light on Viking travels». National Museum of Denmark.