Віктар Ярмалковіч
Віктар Ярмалковіч | |
Дата нараджэньня | 23 сьнежня 1916 (5 студзеня 1917) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 сьнежня 1987 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | гісторык, краязнавец |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз і Беларуская хрысьціянская дэмакратыя |
Віктар Ярмалковіч (4 студзеня 1917, (23 сьнежня 1916 ст.ст.), в. Юшкі Віленскага павету — 15 сьнежня 1987) — беларускі і польскі гісторык, краязнавец.
Жыцьцяпис
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, Віленскай беларускай гімназіі, скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стафана Баторыя (1940). Уваходзіў у Беларускі студэнцкі саюз, Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю, супрацоўнічаў у газэтай «Крыніца», часопісам «Хрысьціянская думка».
У пачатку 1939 арыштаваны польскімі ўладамі і зьняволены ў Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер. Пасьля прыходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (верасень 1939) працаваў архіварыюсам гарадзкой управы, сьледчым народнага суду ў Вільні. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны арыштаваны нямецкім акупацыйнымі ўладамі, аднак як мясцовы жыхар вызвалены. 3 восені 1941 міравы судзьдзя Шчучынскага раёну.
3 1944 году ў Польшчы, з 1945 году працаваў у Ольштынскім судзе. Восеньню 1949 году арыштаваны органамі МДБ СССР і сасланы ў в. Усольле (Іркуцкая вобласьць, РСФСР). У 1951 году вярнуўся на Віленшчыну, працаваў настаўнікам польскіх школ, дырэктарам Старасельскай сямігодкі. У пачатку 1953 года зноў арыштаваны і ў лютым прыгавораны да 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Кіраўскай вобласьці (Расея). Пасьля перагляду справы Камісіяй Прэзыдыюму ВС СССР восеньню 1956 году вызвалены і ў 1957 годзе рэпатрыіраваўся ў Польшчу.
Працаваў дантыстам у г. Біскупец. Зьбіраў матэрыялы па гісторыі Беларусі, друкаваўся ў польскіх пэрыядычным выданьнях, «Польскім біяграфічным слоўніку». Пісаў на беларускай (лацінкай) і польскай мовах.
Рэабілітаваны 23 ліпеня 1992 году.
Спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інстытутам беларусаведы ў г. Ляймэн (Нямеччына) выдадзены яго працы «Летапіс Віленскай беларускай гімназіі 1919—1944» (2-е выд. 1983), «Прафесар Ежы Ахманскі і гісторыя Вялікага княства Літоўскага» (1988), «Пазнавайма родны край. Ліда і Лідзкая зямля. Шчучынскі раён. Іўеўскі раён», «Права і дзяржава. Асноўныя паняцьці права з нарысам гістарычнага разьвіцьця дзяржаўнасьці і права Беларусі», «3-пад віленскіх палёў» (усе 1989), «На жыцьцёвых хвалях (успаміны)», «Меднікі» (абедзьве 1992), «Беларускі студэнцкі саюз (БСС) у Вільні», «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», «Касьцельная ўнія на Беларусі і яе лёс» ( усе 1993). Аўтар гістарычнага нарыса «Цярністы шлях Беларусі» (1983). У рукапісах засталіся працы «Крывы горад — Вільня», «Гісторыя Вільні», «Гістарычныя расказы пра падзеі на беларускіх землях у Хроніцы Мацея Стрыйкоўскага», «Усходнія славяне, Крывія, Русь», «Старажытная гісторыя Беларусі (да часу ўтварэнтня на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага)», «Кароткі нарыс царкоўнай гісторыі Беларусі» (ч. 1—3) і інш. Працаваў над «Біяграфічным даведнікам беларускіх дзеячаў».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Майсяёнак А. Ярмалковіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ярмалковіч Віктар. Пазнавайма родны край // pawet.net
- Ярмалковіч Віктар. Ліда і Лідская зямля // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 49-61. // на pawet.net
- Ярмалковіч Віктар. На жыццёвых хвалях // Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996. С. 171—212. — на pawet.net
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 15 сьнежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
- Беларускія гісторыкі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Беларусы ў Польшчы