Віктар Касьцючонак
Выгляд
| Віктар Касьцючонак | ||
|---|---|---|
| Рост | 187 см | |
| Вага | 94 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | Беларусь | |
| Дата нараджэньня | 7 чэрвеня 1979 (47 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | Менск, БССР | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 1995—2014 | |
Ві́ктар Па́ўлавіч Касьцючо́нак (нарадзіўся 7 чэрвеня 1979 году, Менск, БССР) — беларускі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1995 годзе пачаў кар’еру. У 1995—2001 выступаў за менскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клюбах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001—2003 гуляў у лізе Магнуса за францускі «Брэст». У 2003—2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006—2007 гуляў у расейскай супэрлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007—2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступаў за «Дынама Менск».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2004 — чэмпіён Беларусі.
- 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
- 2006 — чэмпіён Беларусі.
- 2008 — срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Беларускія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Керамін» Менск
- Хакеісты клюбу «Юніёр» Менск
- Хакеісты клюбу «Лада» Тальяці
- Хакеісты клюбу «Амур» Хабараўск
- Хакеісты клюбу «Спартак» Масква
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск