Віктар Антонавіч Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ві́ктар Анто́навіч Барко́ўскі (28 лістапада 1919, Уладзівасток, Прыморская вобласьць — 20 траўня 1942, в. Чарнава, Ялецкі раён, Арлоўскай вобласьці, СССР) — савецкі лётчык. Загінуў падчас баявога вылету.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 28 лістапада 1919 году ва Ўладзівастоку. З 1932 году жыў ў г. Сьвярдлоўску. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і аэраклюб. Пасьля пакліканьня у войска (1940) закончыў Ульянаўскую ваенную авіяцыйную школу пілётаў (1941). З ліпеня 1941 году ўдзельнічаў у ІІ-й Усясьветнай вайне, у званьні малодшага лейтэнанта 591-га зьнішчальнага авіяцыйнага палка 36-й зьнішчальнай авіядывізіі, на ягоным рахунку 96 баявых вылетаў. 20 траўня 1942 году на самалёце І-153 над в. Чарнава Ялецкага раёну Арлоўскай вобласьці зьдзейсьніў паветраны таран Ju-88, у выніку якога загінуў. Пахаваны ў г. Ялец на плошчы Рэвалюцыі. Званьне Героя Савецкага Саюза Віктару Антонавічу Баркоўскаму нададзена 14 лютага 1943 года.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У г. Ялец Ліпецкай вобласьці ёсць вуліца імя В. Баркоўскага.
- 10 верасьня 1996 году ў гонар Віктара Баркоўскага названа адна з вуліц г. Ліпецка (раён Сьсёлкі).
- Мэмарыяльныя дошкі маюцца на будынку школы № 17 ў г. Екацярынбург і Заводу трактарных гідраагрэгатаў ў г. Ялец.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |