Вікенці Леванюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікенці Леванюк
Сьвяты
Нарадзіўся 1849, в. Крычаў Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр 26 студзеня 1874, м. Пратулін Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя (сучасная Польшча)
Шануецца Каталіцкай Царквой (бізантыйскага і лацінскага абрадаў); УГКЦ, БГКЦ і РГКЦ і інш. грэка-каталіцкімі Цэрквамі
Бэатыфікаваны 6 кастрычніка 1996, у Рыме, Папам Рымскім Янам Паўлам II
Галоўная сьвятыня Пратулін, Кастамлоты
Дзень памяці 23 студзеня — Каталіцкая царква, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Вікенці (Вінцэнт) Леванюк (1849, в. Крычаў Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя — 26 студзеня 1874, м. Пратулін Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча) — адзін з 13 блаславёных Падляскіх мучанікаў з Пратуліна.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вінцэнт, сын Васіля, Леванюк нарадзіўся ў 1849 у в. Крычаў. Ахрышчаны ў мясцовай парафіяльнай уніяцкай царкве (мэтрыка не захавалася). Жыў і працаваў у маёнтку Вараблін, які належаў роду Брынзаў. Быў незаможным селянінам, меў жонку Марыяну. Быў вельмі пабожным чалавекам і карыстаўся павагаю людзей.

Разам зь іншымі вернікамі-ўніятамі пайшоў бараніць ад расейскіх казакаў сваю парафіяльную сьвятыню, каб не дапусьціць туды праваслаўнага сьвятара. 25-гадовы Вінцэнт Леванюк стаў першым, хто аддаў сваё жыцьцё пры абароне сваёй царквы і веры ў мястэчку Пратулін Седлецкае губэрні (цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча) падчас ліквідацыі Берасьцейскай уніі на ПадляшшыЦарстве Польскім). Загінуў ён 26 студзеня 1874 каля 13-й гадзіны.

6 кастрычніка 1996 году ў Рыме папа Ян Павал II урачыста абвясьціў яго блаславёным Каталіцкай Царквы разам зь яго 12 паплечнікамі-ўніятамі.

Малітоўны ўспамін Вінцэнта Леванюка — 23 студзеня, разам зь іншымі Падляскімі мучанікамі з Пратуліна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляскіх. / Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.— Берасьце: Рэдакцыя газэты «Царква», 2008. С. 34.
  • Hanna Dylągowa. Dzieje Unii Brzeskiej (1596—1918). — Warszawa—Olsztyn, 1996. S. 171.
  • Сьвятлана Марозава //

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]