Віда Аснабруцкі
| Віда | |
| лац. Wido | |
| біскуп Аснабруку | |
|---|---|
| 1093 — 1101 | |
| Дзейнасьць | пісьменьнік |
| Нарадзіўся | XI стагодзьдзе |
| Памёр | 1101 |
Віда (лац. Wido, ням. Wido; ? — 1101) — біскуп Аснабруку (1093—1101).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў канонікам у Аснабруку, пазьней пробашчам катэдры. У час спрэчкі пра інвэстытуру напісаў дакумэнт «Liber de controversia inter Hildebrandum et Heinricum imperatorem». Дакумэнт склалі паміж 1084 і 1085 гадамі ад імя Бэна II з Аснабруку і Лімара з Брэмэну. У ім абгрунтоўвалася высьвячэньне арцыбіскупа Вібэрта Равенскага на папу Клімэнта III. У той жа час не ўхвалялася адлучэньне Генрыха IV ад Царквы Грыгорыюсам VII. Гэты запіс захаваўся толькі ў выглядзе ўрыўка з 1118 году[1].
У 1093 стаў біскупам Аснабруку. Працягнуў справу сваіх папярэднікаў: замацаваў уладаньні, набыцьцё якіх яны рыхтавалі. У яго часы катэдра і біскупская рэзыдэнцыя ў Аснабруку пацярпелі ад пажару, аднак мошчы ўдалося выратаваць. З таго часу жыў у Ібургу.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Erkens F.-R. Herrschersakralität im Mittelalter: Von den Anfängen bis zum Investiturstreit. — Stuttgart, 2006. S. 209.