Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Качанаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Качанаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя
16 траўня 2006 — 12 красавіка 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Пятроў
Наступнік: Уладзімер Варанковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 ліпеня 1963 (61 год)
Менск
Адукацыя:

Вячаслаў Георгіевіч Качанаў (нар. 31 ліпеня 1963 году ў Менску) — беларускі дыплямат.

У 1985 году скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ў 1988 асьпірантуру тамака. Да 1994 году выкладаў на БДУ паліталёгію.

На дыпляматычнай службе з 1994 году. З 1997 да 1999 году быў начальнікам дэпартамэнту інфармацыі ў Міністэрстве замежных справаў і чальцом калегіюму міністэрства. З 1999 да 2002 году быў дарадцам-пасланцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя[1]. З 2003 да 2006 году працаваў начальнікам дэпартамэнту вонкавай палітыкі ў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

16 траўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя [2]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Грэцкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. 12 красавіка 2013 году стаў адстаўлены з абодвух гэтых пасадаў[4].

З 2018 па 2023[5] год — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]