Вячаслаў Ганчарэнка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ганчарэнка.
Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 году ў Менску) — пастар менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», эпіскап Аб’яднаньня супольнасьцяў поўнага Эвангельля Беларусі.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 году ў хрысьціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасьць.
Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалягічны каледж ды ўнівэрсытэт Орала Робэртса ў Кіеве. Працаваў мулярам, электрамантэрам, геадэзістам.
Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».
Ажаніўся 28 лістапада 1992 году. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.
У 2006 годзе абраны эпіскапам (старшынём) Аб’яднаньня супольнасьцяў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь[1].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Епископ (рас.). Аб’яднаньне супольнасьцяў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь (21 лістапада 2009). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія (рас.) на бачыне царквы «Новае жыцьцё»
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |