Перайсьці да зьместу

Вялікая сынагога (Друя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Мястэчка Друя
Каардынаты 55°47′27.2″ пн. ш. 27°27′48.2″ у. д. / 55.790889° пн. ш. 27.463389° у. д. / 55.790889; 27.463389Каардынаты: 55°47′27.2″ пн. ш. 27°27′48.2″ у. д. / 55.790889° пн. ш. 27.463389° у. д. / 55.790889; 27.463389
Канфэсія юдаізм
Архітэктурны стыль барока
Першае згадваньне XVII ст.
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1943—1946
Статус зьнішчаная
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялі́кая сынаго́га[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка. Твор архітэктуры барока.

Абмеры сынагогі

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўную сынагогу ў Друі збудавалі па зьяўленьні ў месьце габрэяў у другой палове XVІІ ст. калі мясцовыя юдэі атрымалі ад уладальнікаў мястэчку прывілей, які выдаваў дазвол на будаваньне мураванай або драўлянай сынагогі.

У Другую сусьветную вайну будынак сынагогі моцна пацярпеў з-за пажару, па вайне яго цалкам зьнішчылі.

Помнік архітэктуры барока. Гэта быў прастакутны аб’ём з выступаючай прастакутнай апсыдай (Арон ха-кадэш), дзе захоўваліся скруткі Торы, упрыгожаны пілястрамі тасканскага ордэру на кутах і ў міжваконьнях. Тоўстыя сьцены праразаліся высокімі аркавымі і фігурнымі вокнамі, паглыбленымі ў нішах. Завершанасьць будынку надаваў высокі 4-схільны дах. Па чутках, у сынагозе пад бімай знаходзіўся таемны падземны ход, які вёў за раку.

  1. ^ таксама Гало́ўная сынагога
  • Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]