Вялікая Сівуля
Вялікая Сівуля | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
1836,6 м | |
Вышыня | 1836,6 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 776 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Івана-Франкоўская вобласьць |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Украінскія Карпаты |
Вялікая Сівуля | |
Вялікая Сівуля ці Сівая Гара (па-ўкраінску: Вели́ка Сиву́ля (Сива Гора)) — гара ва ўкраінскіх Карпатах. Адна з вяршыняў Сівульскага горнага сьцягу, самая высокая гара масіву Гарганы. Разьмешчана ў Івана-Франкоўскай вобласьці на водападзеле вярхоўяў рэк Лімніцы і Быстрыцы Салатвінскай.
Вышыня — 1836 мэтраў. Складаецца з шэрага пяшчаніка. Пакрытая каменнымі россыпамі і асыпкамі пяшчанікавых абломкаў памерам да 3 м, што спрыяе распаўсюду абвальна-асіных працэсаў, асабліва ў месцах зьнішчэння дрэў і кустоў. «Каменныя рэкі» апускаюцца схіламі да вышыні 1400 м і ніжэй. Расьліннасьць да вышыні 1400—1600 м прадстаўлена хвоевымі лясамі, вышэй — крывалесьсе з хвоі горнай (жэрапа). Адкрытыя каменныя россыпы пакрытыя лішайнікамі і мохамі.
На паўночны захад ад Сівулі разьмешчана гара Ігравец (1804 м), на паўднёвым захадзе і захадзе — горны сьцяг Гарган з вяршыняй Канец Гаргану (1611 м), на паўднёвы ўсход — горны сьцяг Нэгрова-Баярын з вяршынямі Нэгрова (1604 м) і Баярын (Караткан) (1679 м).
Бліжэйшыя населеныя пункты: Асмалода, Старая Гута, Быстрыца.
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва вяршыні паказвае на колер гары, пакрытай камянямі, пасівелымі ад лішайнікаў. Скарочаная назва ад Сівая Гара. Паводле легенды, назва гары пайшла ад таго, што тут знайшлі пасівелую ад страху і няволі дзяўчыну-каралеўну незвычайнай прыгажосьці, якую схапілі татарскія ардынцы і доўга трымалі ў няволі высока ў гарах і якая, дзякуючы гарачым малітвам да Бога, здолела вырвацца з лапаў сьмерці і выжыць на схілах Сівулі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сівуля з паўночна-заходняга боку
-
Сівуля з паўдёва-ўсходняга боку
-
На верхавіне гары
Краявід з верхавіны гары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гара Сівуля
- Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. — 33 000 екз. — ISBN 5-88500-015-8.
- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк : Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3.