Перайсьці да зьместу

Вэнэцыянская камісія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вэнэцыянская камісія, афіцыйна Эўрапе́йская камі́сія дзе́ля дэмакра́тыі праз пра́ва — дарадчы орган Рады Эўропы, які складаюць незалежныя экспэрты ў галіне канстытуцыйнага права. Камісія створаная ў 1990 року пасьля падзеньня Бэрлінскага муру, паколькі неабходная было канстутыцыйная дапамога ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Назва камісіі паходзіць ад месца ейнага збору ў Вэнэцыі (Італія), дзе паседжаньні адбываюцца чатыры разы ў год.

Дзяржавы-ўдзельніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Чалец

     Асацыяваны чалец

     Назіральнік

     Спэцыяльны статус супрацоўніцтва

У 1990 року камісію склалі 18 дзяржаваў, паступова да яе далучыліся ўсе дзяржавы-ўдзельніцы Рады Эўропы, а з 2002 поўнымі чальцамі камісіі могуць быць і іншыя дзяржавы.

Паводле стану на 2017 року чальцамі Вэнэцыянскай камісіі ёсьць 61 дзяржава. Беларусь уваходзіць у камісію на правох асацыяванага сябра, 5 дзяржаваў-назіральніцаў; Палестынская нацыянальная аўтаномія і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка маюць адмысловы статус[1]. Эўрапейскі Зьвяз, АБСЭ/БДІПЧ і Міжнародная асацыяцыя канстутыцыйных правоў прымаюць удзел у пленарных паседжаньнях Камісіі.

Асноўная задача Вэнэцыянскай камісіі — судзеяньне і кансультацыі асобных дзяржаваў у канстытуцыйных пытаньнях дзеля паляпшэньня дзеяньня дэмакратычных інстытуцыяў і абароны правоў чалавека. Ужо ў 1991 року камісія ўдзельнічала ў стварэньні першай дэмакратычнай Канстытуцыі Румыніі з 1947 року. Таксама Вэнэцыянская камісія адыграла значную ролю ў стварэньні канстытуцыйных законаў Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Сэрбіі, Чарнагорыі і Косава. Брала ўдзел у вырашэньні спрэчак па статусе Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ў Грузіі ды Прыднястроўя ў Малдове.

Праца камісіі ў галіне выбараў, рэфэрэндумаў і палітычных партыяў кіруецца Радай за дэмакратычныя выбары (РДВ), якая складаецца з прадстаўнікоў Вэнэцыянскай камісіі, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) ды Кангрэсам Рады Эўропы.

  1. ^ Members of the Venice Commission (анг.) Venice commission. Council of Europe. Праверана 7 верасьня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]