Выпадковая рыфма
Выгляд
Выпадко́вая ры́фма — рыфма, зьяўленьне якой у творы абумоўлена не патрэбамі паэтычнага сэнсу, а толькі выпадковай сугучнасьцю словаў. Гэта — рыфма дзеля рыфмы. Часам «дзеля рыфмы» паэт адважваецца на непажаданыя паэтычныя асацыяцыі, што ўзьнікаюць у выніку сугучнасьці выпадковых для дадзенага тэксту словаў:
- Усё яшчэ трывогі па начах.
- Забытае… Яно пры вас, удовы.
- І сьлёзы душаць вас, нібы удавы,
- Аж цёмна ў адцьвітаючых вачах.
- (К. Камейша. «Удовы»)
Імкненьне абавязкова падабраць дакладнае сугучча вядзе, здараецца, да няправільнага карыстаньня словам, ужываньня яго ня ў тым значэньні ці ня ў той форме, якую вымагае паэтычны кантэкст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |