Выдрыца (прыток Обалі)
Выгляд
| Выдрыца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Новыя Вайханы |
| Вусьце | Обаль |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 17 км |
| Плошча басэйну | 49 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,2 ‰ |
Вы́дрыца — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Новыя Вайханы Гарадоцкага раёну, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічы Шумілінскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 9,8 км[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 108
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108