Перайсьці да зьместу

Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2009
 Сьцяг краіны або тэрыторыі
2019
Выбары ў Эўрапарлямэнт
22—25 траўня 2014
Кандыдат Жан-Клёд Юнкер Мартын Шульц Гі Вэргафстат
Партыя Эўрапейская народная партыя Партыя эўрапейскіх сацыялістаў Альянс лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу
Папярэдняя колькасьць месцаў 265 184 84
Кандыдат [[Жазэ Бавэ і Ска Кельлер]] Алексыс Цыпрас
Партыя Эўрапейская партыя зялёных Альянс эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў Эўрапейскія левыя
Папярэдняя колькасьць месцаў 55 54 35
Іншыя кандыдаты Эўропа за свабоду і дэмакратыю (32 мандаты), 27 незалежных дэпутатаў, Пірацкая партыя, Эўрапейская дэмакратычная партыя
Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году

Выбарчыя акругі Эўразьвязу

Вы́бары ў Эўрапе́йскі парля́мэнт 2014 году — восьмыя па ліку выбары дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, што адбываліся ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу з 22 па 25 траўня 2014 року. Гэта першыя выбары, у якіх партыя з найбольшай колькасьцю галасоў зможа дэлегаваць кандыдата на пост прэзыдэнта Эўракамісіі. Сярод іх — Жан-Клёд Юнкер ад Эўрапейскай народнай партыі, Мартын Шульц ад Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, Гі Вэргафстат ад Альянсу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу, Ска Кельлер і Жазэ Бавэ супольна ад Эўрапейскай партыі зялёных і Алексыс Цыпрас ад Партыі эўрапейскіх левых.

Выбары адбываліся ва ўсіх 28 краінах ЭЗ. Першымі галасавалі грамадзяне Вялікай Брытаніі і Нідэрляндаў — 22 траўня. Наступнага дня галасавалі жыхары Ірляндыі. У Чэхіі выбары адбываліся цягам двух дзён 23—24 траўня. 24 траўня яны праходзілі ў Латвіі, Мальце ды Славаччыне. У рэшце краінаў (Аўстрыя, Баўгарыя, Бэльгія, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Італія, Кіпр, Летува, Люксэмбург, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Швэцыя ды Эстонія) галасаваньне адбывалася ў нядзелю 25 траўня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў