Воткінск
Выгляд
Воткінск | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1759 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 108 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 34145 | ||
Паштовы індэкс: | 427430–427459 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°3′0″ пн. ш. 54°0′0″ у. д. / 57.05° пн. ш. 54° у. д.Каардынаты: 57°3′0″ пн. ш. 54°0′0″ у. д. / 57.05° пн. ш. 54° у. д. | ||
Воткінск | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://votkinsk.ru/ |
Во́ткінск (па-расейску: Воткинск) — горад (з 1935) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Воткінскага раёну Ўдмуртыі. Насельніцтва 98,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.
Разьмешчаны ў Прыкам’і, на рацэ Вотка (басэйн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўску. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскай сажалкі — штучнай гаці на рацэ Вотка. Зьяўляецца чыгуначнай станцыяй. За 30 км ад Воткінску на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.
Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяваньне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць цагельня, заводы газавай апаратуры, радыётэхналягічнага абсталяваньня, лесапільны.