Востраў Ратманава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Востраў Ратманава
Месца Бэрынгаў праліў
Плошча 29 км²
Найвышэйшы пункт 505 м
Краіна Расея
Вобласьць Чукоцкая аўтаномная акруга
Насельніцтва (2012) 0
Каардынаты 65°46′52″ пн. ш. 169°03′25″ з. д. / 65.78111° пн. ш. 169.05694° з. д. / 65.78111; -169.05694Каардынаты: 65°46′52″ пн. ш. 169°03′25″ з. д. / 65.78111° пн. ш. 169.05694° з. д. / 65.78111; -169.05694
Востраў Ратманава на мапе Расеі
Востраў Ратманава
Востраў Ратманава
Востраў Ратманава

Во́страў Ратма́нава (па-расейску: Остров Ратманова, па-чукоцку: Имэлин) — востраў у складзе астравоў Дыяміда ў Бэрынгавым праліве. Зьяўляецца самай усходняй кропкай тэрыторыі Расеі. Адміністрацыйна востраў адносіцца да Чукоцкай аўтаномнай акругі. Сталае насельніцтва на востраве адсутнічае, тут разьмешчана толькі база расейскіх памежнікаў. Названы ў гонар расейскага мараплаўца Макара Ратманава[1].

У 3,76 км ад вострава разьмешчаны меншы востраў — востраў Крузэнштэрн, які належыць ЗША. Па цэнтры праліву паміж астравамі праходзіць дзяржаўная марская мяжа паміж Расеяй і ЗША, якая ўтварылася пасьля продажу Аляскі. Па гэтаму праліву праходзіць лінія перамены датаў, то бок на востраве Ратманава пачынаюцца содні, а на востраве Крузэнштэрн яны сканчаюцца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]