Вольга Хіжынкова
Вольга Хіжынкова | |
Міс Беларусь-2008 | |
Рост | 184 см |
---|---|
Грудзі | 88 см |
Стан | 61 см |
Сьцёгны | 92 см |
Колер валасоў | сьветла-русыя |
Во́льга Хіжынко́ва (нар. 22 лістапада 1986, в. Забароўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць) — пераможца конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2008».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў вёсцы Забароўе Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Яе бацька — лясьнік, маці — працоўная аграфэрмы. Скончыла вучэльню лёгкай прамысловасьці ў Віцебску, працавала кіраўніком кружка тэатру моды ў гэтай вучэльні. Другая праца — мэнэджар-кансультант па продажы міжпакаёвых дзьвярэй. Выкладала дэфіле ў тэатры мод у Віцебскай пэдагагічнай вучэльні № 29. Піша для газэты «Салідарнасьць».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вольга неаднаразова ўдзельнічала ў модных паказах, у прыватнасьці, на фэсьце «Белая амфара».
У 2008 годзе перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь», тым самым заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс сьвету-2008» у ПАР. Вольга магла скончыць удзел у конкурсе яшчэ на паўфінальнай стадыі. Ад Віцебскай вобласьці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, Вольгу Хіжынкову жа «выратавалі» тэлегледачы, пераважнай большасьцю аддалыя ёй свае галасы.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля выбараў 2020 году неаднаразова выказвала сваё меркаваньне пра сытуацыю ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасьні яна пазбавілася працы ў Нацыянальнай школе прыгажосьці з прычыны сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі. 8 лістапада яе затрымалі ў Менску пад час маршу. 11 лістапада за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» Вользе прысудзілі 12 сутак арышту[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міс сьвету-2008. Дзёньнік беларускай прыгажуні (рас.) // naviny.by
- Он-лайн канфэрэнцыя зь беларускімі прыгажунямі(недаступная спасылка) (рас.) // Комсомольская правда
- Уладзімер Валчкоў: «Перамагчы расейцаў — гэта дарагога варта» (рас.) // Вольга Хіжынкова, Салідарнасьць