Конкурс прыгажосьці
Выгляд
Конкурс прыгажосьці — шоў, у якім прымаюць удзел прафэсійныя мадэлі або проста прыгожыя дзяўчыны, мерапрыемства сканчаецца выбарам лепшай і ўзнагароджаньнем прызамі.
19 верасьня 1888 году ў бэльгійскім горадзе Спа адбыўся першы конкурс прыгажосьці. 21 з 350 кандыдатак дасягнулі фіналу, дзе выключна мужчынскае журы «аглядала» іх за зачыненымі дзьвярамі. Пераможцай стала 18-гадовая Бэрта Сукарэ з Гвадэлюпы; яна атрымала прыз у 5000 франкаў.