Вольга Неўдах
Вольга Неўдах | |
Дата нараджэньня | 1980 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дарагічын, Берасьцейская вобласьць, Беларусь |
Колер валасоў | бляндынка |
Во́льга Не́ўдах (нарадзілася ў 1980, Дарагічын, Берасьцейская вобласьць) — пераможца конкурсу прыгажосьці Міс Беларусь-2002, прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Сьвету-2003» (Саніа, Кітай).
Вольга Неўдах нарадзілася ў 1980 годзе ў Дарагічыне. Пасьля школы некалькі гадоў адвучылася ў Віцебску на цырульніка. У 2002 годзе Вольга выйграла конкурс «Міс Беларусі». У кастрычніку таго жа году ў Лос-Анджэлесе прымала ўдзел у чэмпіянаце сьвету па выканальніцкім мастацтве, дзе стала абсалютнай чэмпіёнкай у намінацыі «мадэлінг». У сьнежні 2002 году Вольга Неўдах стала паўфіналісткай прэстыжнага конкурсу «Міс Эўропы», які праходзіў у Лібане. У 2003 годзе прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Сьвету»
У 2007 годзе скончыла Інстытут сучасных ведаў, атрымала спэцыяльнасьць — культуроляг.
У 2005 годзе ў Вольгі нарадзілася дачка Маша. Жыве ў Берасьце.