Войцех Вінцэнты Вялёндка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Войцех Вінцэнты Вялёндка
Дата нараджэньня 1749[1][2]
Месца нараджэньня Кіеўскае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 1822[1][2]
Месца сьмерці Варшава, Расейская імпэрыя
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Занятак рэдактар, гісторык, перакладнік і геральдыст

Войцех Вінцэнты Вялёндка (па-польску: Wojciech Wincenty Wielądko) (1749, Кіеўскае ваяводзтва — 1822, Варшава) — польскі геральдыст, аўтар першай друкаванай кулінарнай кнігі на польскай мове “Кухар дасканалы” (1783), да канца першай трэці XIX стагодзьдзя шырока вядомай і ў Беларусі (папраўленае выданьне 1808 году згадваецца ў тым ліку ў эпічнай паэме Адама МіцкевічаПан Тадэвуш”, але зьмешваецца зь іншымі кулінарнымі кнігамі, перш за ўсё, з Compendium ferculorum Ст. Чарнецкага). Вялёндка арыентаваўся пераважна на касмапалітычныя францускія ўзоры, але шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай таксама шырока прадстаўленая ў гэтай кнізе; тут ўпершыню пісьмова зафіксаваны рэцэпт зразаў. У 1830-х гадах кніга Вялёндкі як пісьмовая крыніца кулінарных ведаў у Літве (Беларусі) й Жамойці саступіла першынства кнігам Яна Шытлера.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
  1. ^ а б NUKAT — 2002.
  2. ^ а б Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.