Вожык белагруды
Выгляд
| Вожык белагруды | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
| Сямейства | Вожыкавыя (Erinaceidae) |
| Род | Вожык (Erinaceus) |
| Від | Вожык белагруды |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Erinaceus roumanicus Barrett-Hamilton, 1900 | |
| Арэал | |
Во́жык белагру́ды (Erinaceus roumanicus) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства вожыкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў паўднёвай Эўропі на Каўказе і дасягаючы аж да заходняга Сыбіру. Насяляе сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, паркі і сады ў сельскай і гарадской мясцовасьці, хмызьняковыя месцы пражываньня на ўзлесках і хмызьняковай расліннасьці.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго даўжыня складае 171—280 мм, даўжыня хваста 29 мм, маса 0.24-1.2 кг. Ніжнія часткі цела амаль белыя.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэта адзіночныя начныя жывёлы, якія днём праводзяць у гнязьдзе, а ноччу шукаюць ежу. Іх рацыён пераважна складаецца з вусякоў, дажджавых чарвякоў і мнаганожак.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Amori, G.; Hutterer, R.; Kryštufek, B.; Yigit, N.; Mitsainas, G.; Palomo, L. 2021. Erinaceus roumanicus. The IUCN (анг.)
- Collins, S. 2022. «Erinaceus» (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |