Вожыкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вожыкавыя
Erinaceus roumanicus 2013 G4.jpg
вожык белагруды (Erinaceus roumanicus) — беларускі від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Мошкаедныя (Eulipothyphla)
Сямейства Вожыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Erinaceidae
Fischer, 1814

Вожыкавыя (Erinaceidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 10 сучасных родаў і 27 сучасных відаў. Яны жывуць у Афрыкі, Эўразіі, на Барнэа і Філіпінах. У розных частках свайго арэала яны засяляць шыракалістыя лясныя масівы, сельскую мясцовасьць, а таксама трапічныя і пустэльныя тэрыторыі. Выкапныя вожыкавыя вядомыя ад палеацэну Паўночнай Амэрыкі, эацэну Эўропы і Азіі і раньняга міяцэну Афрыкі[1][2].

Вожыкавыя вар’іруюцца ад памеру мышы да памеру маленькага труса (1,4 кілаграма). Вочы і вушы ўмерана вялікія, а лыч звычайна доўгі. Зубная формула: 2–3/1–3, 1/1, 3–4/2–4, 3/3 = 34–44 зубоў[1][2].

Яны ўсяедныя, аднак, здаецца, найбольш палююць на самых розных бесхрыбетных; таксама ядуць рэптылій, падлу, карані і садавіну. Вожыкі, здаецца, устойлівыя да зьмяінай атруты. Вожыкавыя жывуць пад бярвёнамі альбо у выкапаных нарах. Члены падсямейства Erinaceinae актыўныя толькі ў начны час і некаторыя віды маюць зімовую сьпячку. Члены падсямейства Galericinae могуць быць актыўнымі удзень. Хаця ў асноўным сухапутныя, яны, як правіла, добра лазяць і плаваюць. У большасьці ёсць адзін-два сезоны размнажэньня ў год. Большасьць відаў вядуць адзіночны лад жыцьця. Маладыя нараджаюцца з мяккімі калючкамі, якія хутка цвярдзеюць[1][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вожыкавыя (Erinaceidae)

    • род †Silvacola
    • род †Oligoechinus
  • падсямейства Erinaceinae
    • род †Amphechinus
    • род Atelerix
    • род Erinaceus
    • род Hemiechinus
    • род Mesechinus
    • род Paraechinus
  • падсямейства Galericinae
    • род †Deinogalerix
    • род Echinosorex
    • род †Galerix
    • род Hylomys
    • род Neohylomys
    • род Neotetracus
    • род Podogymnura

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Erinaceidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.05.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 242–244. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)