Перайсьці да зьместу

Верхняя Галілея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ве́рхняя Галіле́я (па-габрэйску: הגליל העליון, HaGalil Ha’Elyon; па-арабску: الجليل الأعلى‎, Al Jaleel Al A’alaa) — частка Галілеі, разьмешчаная на поўначы Ізраілю і поўдні Лібану. Назва вядомая з часоў Другога Храму. Ізраіль уключае Верхнюю Галілею ў сваю Паўночную акругу. Лібанскі ўрад не карыстаецца тэрмінам «Галілея» для называньня ўласнай тэрыторыі.

Рэгіён горны, з квяцістымі пэйзажамі, міжземнаморскамі лясамі і маляўнічымі пералескамі. Багата вінаграднікаў і вінаробняў. Найвышэйшы пункт — гара Мэрон вышынёй 1208 м над у. м. Найбольшае места — Цфат, старажыдоўскі цэнтар мастацтва.