Вершаскладаньне
Выгляд
(Перанакіравана з «Версыфікацыя»)
Вершасклада́ньне (версыфікацыя) — сыстэма арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой — паўтарэньне пэўнага рытмастваральнага кампанэнта (вышыні гука — у кітайскай паэзіі, працягласьці галоснага — у антычнай, націскных або ненаціскных галосных — у беларускай і г. д.). Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы звычайна зьяўляецца радок верша. У залежнасьці ад фанэтычных асаблівасьцей той ці іншай мовы на пэўным гістарычным этапе разьвіцьця літаратуры выпрацоўваюцца асобныя сыстэмы вершаскладаньня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |