Вераценьніцавыя
| Вераценьніцавыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Яшчаркі |
| Сямейства | Вераценьніцавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Anguidae | |
Вераценьніцавыя (Anguidae) — сямейства яшчарак.
Амаль для ўсіх відаў яго характэрна зьмеепадобнае цела і адсутнасьць канечнасьцей. Цела ўкрыта зьверху і зьнізу чарапіцападобнай луской, пад якой суцэльным панцырам разьмешчаны касьцявыя пласьцінкі, пранізаныя сыстэмай тонкіх канальцаў. Галава зьверху пакрыта сымэтрычна разьмешчанымі буйнымі шчыткамі, паміж якімі вялікі патылічны шчыток. Характэрна таксама наяўнасьць разьдзельных і рухомых павек, круглай зрэнкі. Язык кароткі, з больш тоўстай задняй часткай і звужанай пярэдняй, якая мае выразку і пакрыта лускападобнымі сасочкамі. Хвост ломкі, здольны да аўтатаміі і рэгенэрацыі.
Сямейства ўключае каля 10 родаў, якія пашыраны ў Эўразіі, Амэрыцы і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі пашырана вераценьніца ломкая.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |