Перайсьці да зьместу

Вераніка Себасьцяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вераніка Себасьцяновіч
Дата нараджэньня 1931
Месца нараджэньня
Узнагароды

Верані́ка Себасьцяно́віч (па-польску: Weronika Sebastianowicz) — вэтэран «Арміі Краёвай», вязень ГУЛАГ, удзельніца Зьвязу палякаў Беларусі, фігурантка некалькіх скандалаў, зьвязаных зь яе польскай дзейнасьцю.

Вераніка Себасьцяновіч нарадзілася ў Мастоўскім раёне. У канцы 40-х — пачатку 50-х яна была сувязной польскіх нацыяналістычных партызанаў на тэрыторыі БССР. У 1951 годзе яе арыштавалі савецкія ўлады і асудзілі на 25 гадоў увязьненьня. Яна правяла ў савецкім лягеры чатыры гады і выйшла на свабоду пасьля сьмерці Сталіна[1].

У 2013 годзе Себасьцяновіч была асуджаная да штрафу за арганізацыю ўсталяваньня крыжа ў памяць пра баявікоў «Арміі Краёвай». У 2014 годзе яна была перад судом за нібыта кантрабанду гуманітарнай дапамогі для вэтэранаў АК[2].

Вераніка Себасьцяновіч мае некалькі польскіх дзяржаўных узнагародаў і вайсковы ранг палкоўніка польскага войска.

Вераніка Себасьцяновіч вядомая правакацыйнымі публічнымі заявамі па тэме Беларусі і выказваньнямі на карысьць вяртаньня Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, у тым ліку зробленымі ў польскім сэнаце.[3]

У 2015 годзе, на 95-х угодках Бітвы на Нёмане, Себасьцяновіч прывітала ўдзельнікаў словамі «прыехала сюды з польскіх крэсаў, часова акупаваных Беларусьсю».


« Po nabożeństwie dziękczynnym głos zabrali honorowi goście uroczystości, między innymi kpt. Weronika Sebastianowicz. – Przybywam tu z polskich Kresów, tymczasowo okupowanych przez Białoruś – przywitała zgromadzonych na cmentarzu pani kapitan, wywołując prowokacyjnym oświadczeniem entuzjastyczny aplauz, zwłaszcza wśród zgromadzonej na uroczystościach młodzieży. »

Delegacja ZPB na uroczystościach 95. rocznicy Bitwy Niemeńskiej w Sejnach i Berżnikach / Głos znad Niemna, 2015 г.

У верасьні 2018 году ў этэры польскай тэлевізіі яна заявіла: «Мы на крэсах чакаем вяртаньня ў Польшчу, як дзеці адзінай маці»[4].