Ота Вагнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ота Вагнэр
Otto Wagner (1841–1918).jpg
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1841(1841-07-13)[1][2][3][4][5][6]
Месца нараджэньня Пенцынг[d], Вена, Аўстрыйская імпэрыя, Нямецкі зьвяз[7]
Дата сьмерці 11 красавіка 1918(1918-04-11)[8][1][9] (76 гадоў) або 12 красавіка 1918(1918-04-12)[7] (76 гадоў)
Месца сьмерці Вена, Аўстра-Вугоршчына[7]
Прычына сьмерці Гішпанскі грып
Месца пахаваньня Гітцынгскія могілкі[d]
Грамадзянства Аўстра-Вугоршчына
Аўстра-Вугоршчына[10][11]
Альма-матэр Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў
Занятак архітэктар, прафэсар і горадабудаўнік
Плынь мадэрн і Венская сэцэсія
Узнагароды
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа

О́та Ва́гнэр (па-нямецку: Otto Wagner; 13 ліпеня 1841, Вена, Аўстрыйская імпэрыя — 11 красавіка 1918, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі архітэктар і ўрбаніст, вядомы за значны ўнёсак у архітэктурнае разьвіцьцё ягонага роднага гораду Вена, у якім ён распрацаваў шмат выдатных будынкаў-славутасьцяў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вагнэр нарадзіўся ў Вене ў сям’і Зузаны фон Гэльфэншторфэр-Гюбэр і Рудольфа Вагнэра, натарыюса ў каралеўскім вугорскім судзе[12]. Ота вывучаў архітэктуру ў Венскім політэхнічным інстытуце і Каралеўскай школе архітэктуры ў Бэрліне[13]. Пасьля завяршэньня сваёй адукацыі, ён вярнуўся ў Вену, дзе пачаў працаваць. У 1864 годзе ён пачаў праектаваць свае першыя будынкі ў гістарычным стылі. У сярэдзіне і канцы 1880-х гадоў, як і многія ягоныя сучасьнікі ў Нямеччыне, Швайцарыі і Францыі, як то Канстантын Ліпзіюс, Рыхард Штрайтэр, Георг Гойзэр і Поль Сэдый, Вагнэр стаў прыхільнікам архітэктуры рэалізму. Гэта дазволіла яму зьменшыць залежнасьць ад гістарычных формаў. У 1894 годзе, калі ён стаў прафэсарам архітэктуры ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене, ён у значнай ступені замацаваў сваю радыкальную апазыцыі плыні гістарычнай архітэктуры.

Да сярэдзіны 1890-х гадоў, ён ужо распрацаваў некалькі будынкаў у стылі мадэрнізму. Вагнэр быў вельмі зацікаўлены ва ўрбаністыцы — у 1890 годзе ён распрацаваў новы плян гораду для Вены, але толькі гарадзкая чыгуначная сетка з гэтага пляны была рэалізавана. Гэтая сетка ўключала ў сябе такія выбітныя будынкі станцыяў як то Карльспляц. У 1896 годзе ён апублікаваў падручнік пад назвай «Сучасная архітэктура», у якой ён выказаў свае думкі пра ролю архітэктара; яна была заснаваная на тэксьце ягонай інаўгурацыйнай лекцыі ў акадэміі ў 1894 годзе. Ягоны стыль уключаў выкарыстаньне новых матэрыялаў і новых формаў, каб адлюстраваць той факт, што само грамадзтва зьмяняецца.

У 1897 годзе ён далучыўся «Венскай сэцэсіі», мастацкай групы, дзе сярод чальцоў таксама былі Густаў Клімт, Ёзэф Марыя Ольбрых, Ёзэф Гофман і Коляман Мозэр. На ідэях гэтай групы ён распрацаваў стыль, які ўключаў квазі-сымбалічныя спасылкі на новыя формы сучаснасьці. Вагнер зрабіў моцны ўплыў на сваіх вучняў у Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене. Памёр у 1918 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Otto (1841-1918) Wagner
  3. ^ Encyclopædia Britannica
  4. ^ SNAC — 2010.
  5. ^ StructuraeRatingen.
  6. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  7. ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118628399 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  8. ^ Otto Wagener Vienna 1900
  9. ^ http://www.visitingvienna.com/footsteps/wagner-grave/
  10. ^ LIBRIS — 2012.
  11. ^ Museum of Modern Art online collection
  12. ^ «Otto Koloman Wagner - Vienna 1900». depts.washington.edu.
  13. ^ Sarnitz, August (2005). «Otto Wagner: Forerunner of Modern Architecture». Taschen. ISBN 3-8228-3647-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ота Вагнэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў