Перайсьці да зьместу

Ватэнштэт (Зальцгітэр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ватэнштэц»)
Ватэнштэт
ням. Watenstedt
Населены пункт
Герб
Краіна Нямеччына
Горад Зальцгітэр
Дата заснаваньня 1 красавіка 1942
Геаграфія
Плошча 10,0 км²
Вышыня НУМ 93 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 52°08′46,26″ пн. ш. 10°24′31,33″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 440 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 05341
Паштовы індэкс 38239
Ватэнштэт на мапе Нямеччыны
Ватэнштэт
Ватэнштэт
Ватэнштэт

Ва́тэнштэт (па-нямецку: Watenstedt) — адно з 31 прадмесьцяў места Зальцгітэру ў Ніжняй Саксоніі (Нямеччына). Да 31 сакавіка 1942 уваходзіў у раён Вольфэнбютэль, 1 красавіка 1942 стаў часткай аглямэрацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 перайменаваны ў Зальцгітэр).

Першыя пісьмовыя згадкі пра Ватэнштэдэ (ням. Wattenstede) адносяцца да 1186 року. Назва Ватэнштэт зьяўляецца ў 1570 року.

З XV стагодзьдзя — у складзе княства Браўншвайг—Вольфэнбютэль герцагства Браўншвайг—Люнэбург. Пасьля Першай сусьветнай вайны ўключаны ў склад раёну Вольфэнбютэль. 1 красавіка 1942 разам з Зальцгітэрам утварыў новае места Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).

У 1941—1945 у ваколіцах места дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лягер Зальцгітэр—Ватэнштэт(de). Пасьля Другой сусьветнай вайны тут быў створаны лягер уцекачоў Ватэнштэт—Імэндорф.

    • Kirstin Casemir. Die Ortsnamen des Landkreises Wolfenbüttel und der Stadt Salzgitter. — Verlag für Regionalgeschichte, 2003. — ISBN 3-89534-483-4
    • Salzgitter — Geschichte und Gegenwart einer deutschen Stadt — 1942—1992 / Wolfgang Benz. — München: Verlag C.H.Beck, 1992. — ISBN 3-406-35573-0

    Вонкавыя спасылкі

    [рэдагаваць | рэдагаваць код]