Васіль Сташэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:42, 23 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Васіль Пятровіч Сташэўскі (23 сакавіка 1895 в. Лугавая каля Капыля — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі драматург і празаік.

Біяграфія

У 1914 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 19191920 настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне.

У 19201921 — ваенкам і загадчык аддзелу асьветы Магілянскага валаснога рэўкаму, сакратар Нясьвіскага павятовага ваенкамату, загадчык беларускага пададзелу Менскага павятовага аддзелу народнай асьветы. У 1923 — настаўнічаў.

У 1924 скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Воршы, з 1927 г. — адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», з 1929 г. — аб’яднаньня «Полымя». У 19281929 у газэце «Савецкая Беларусь».

Друкаваўся з 1923 году, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Надрукаваў больш за 20 п’ес.

У 1937 рэпрэсаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня, расстраляны.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі