Васіль Муха
Выгляд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Васіль Муха (25 лютага 1889, Андрэеўка Рэчыцкага павета, Менская губэрня — ?) — беларускі дзеяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянэр.
Паходзіў з сялян. У 1917 г. матрос Балтыйскага флёту, сябра абласнога камітэта арміі, флёту і рабочых Фінляндыі. Удзельнік 3-га зьезду БСГ у кастрычніку 1917 г., быў абраны ў склад яе ЦК. Быў кандыдатам ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход па выбарчай акрузе Заходняга фронту, выстаўлены БСГ і Першым зьездам вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту. Быў намесьнікам старшыні апошняга зьезда. Дэлегат I Усебеларускага кангрэсу, сябра ягонай Рады.