Перайсьці да зьместу

Васіль Дубейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Дубейка
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1961(1961-10-21) (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак пэдагог, краязнавец
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі

Васі́ль Міха́йлавіч Дубе́йка (нар. 21 кастрычніка 1961) — беларускі пэдагог і краязнавец.

Нарадзіўся ў вёсцы Семігосьцічы Столінскага раёна Берасьцейская вобласьці. У 1987 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1985 году жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамыскім ПТВ-156 (1986—1991), выкладаў гісторыю і геаграфію. Мэтадыст па краязнаўстве Палонкаўскай турыстычнай дзіцячай базы аддзелу адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (1991—1992); дырэктар школы (Пастарынскай васьмігадовай у 1992—1995 гадах; Цешаўлянскай сярэдняй школы ў 1995—2019).

Дасьледуе гісторыю населеных пунктаў Баранавіцкага раёну. Ініцыятар стварэньня Літаратурна-краязнаўчага музэя імя Яна Чачота ў Цешаўлянскай сярэдняй школе.

Дубейка належыць да ліку рупліўцаў на ніве краязнаўчай справы. Сфэра краязнаўчых інтарэсаў — гісторыя Наваградчыны. Шмат працуе ў архівах, знаходзіць і даносіць да грамадзкасьці цікавыя гістарычныя зьвесткі. Удзельнік розных навукова-практычных канфэрэнцый, у т. л. міжнародных. З дакладам «Бібліятэкі цэркваў і касьцёлаў Баранавіцкага раёну ў XV–XIX стст. і іх лёс» выступіў на міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Берасьцейскія кнігазборы: праблемы і пэрспэктывы дасьледаваньня» (Берасьце, 2008)[1].

Апублікаваў у пэрыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёну. Адзін з аўтараў кнігі "Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён".

Аўтар краязнаўчых кніг :

  • На беразе Мышанкі / В. М. Дубейка. — Менск : Чатыры чвэрці, 2018. — 288 с. : іл.
  • Багрымаў Крашын / Васіль Дубейка. — Менск : Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с. : іл.
  • Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна, Менск : Чатыры чвэрці, 2019. — 527 с. : іл. — ISBN 978-985-581-297-6.

За сваю пэдагагічную дзейнасьць Дубейка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).

  1. ^ Васіль Дубейка, Краязнаўства Берасьцейшчыны
  • Музеи учреждений образования Брестской области: справочник-путеводитель о музеях и музейных уголках учреждений образования Брестской области / Ред. коллегия: А. П. Строкач и др.; Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодёжи. — Брест, 2016. — С. 43—44. — 146 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]