Васіль Варанянскі
Васіль Варанянскі | |
25 жніўня 1901 — 14 верасьня 1943 (42 гады) | |
Месца нараджэньня | сяло Дзіканька, Палтаўскі павет, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
---|---|
Месца сьмерці | СССР |
Прыналежнасьць | СССР |
Гады службы | 1919—1943 |
Узнагароды |
Васі́ль Трафі́мавіч Вараня́нскі (25 жніўня [ст. ст. 13 жніўня] 1901, сяло Дзіканька Палтаўскага павету Палтаўскай губэрні, Расейская імпэрыя — 24 верасьня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Менскай вобласьці падчас нямецка-савецкай вайны[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Чырвонай Арміі з 1919 году. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў каля возера Хасан ў 1938 годзе.
Напярэдадні нямецка-савецкай вайны Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёну сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 пайшоў да фронту. Апынуўся ў акружэньні. Зь невялікай колькасьцю жаўнераў упарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[2]. У верасьні 1941 ён далучыўся да партызан і хутка стаў камандзірам атраду[3].
У партызанах зь верасьня 1941: камандзір групы, атраду, у верасьні 1942 — верасьні 1943 партызанскай брыгады «Народныя мсьціўцы» імя Варанянскага (брыгадзе далі імя Варанянскага пасьля таго як ён загінуў)[1].
У верасьні 1943 быў выкліканы да Цэнтральнага штабу партызанскага руху ў Маскве. У ноч з 13 на 14 верасьня на партызанскі аэрадром у Бягомелі прызямліўся самалёт, на якім камандуючы брыгадай паляцеў да сталіцы. Але празь некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[2].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імем Варанянскага названы вуліцы ў Менску й Плешчаніцах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Воронянский Василий Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
- ^ а б Воронянский (рас.)
- ^ Успаміны С. А. Ваупшасава «На трывожных скрыжаваннях» (канспект)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Воронянский Василий Трофимович(недаступная спасылка) (рас.)