Перайсьці да зьместу

Васільеўскі востраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Васільеўская выспа»)
Васільеўскі востраў
Аэрафотаздымак Стрэлкі востраву
Аэрафотаздымак Стрэлкі востраву
Месца Балтыйскае мора
Плошча 10,9 км²
Краіна Расея
Вобласьць Санкт-Пецярбург
Насельніцтва 146 367
Каардынаты 59°56′19″ пн. ш. 30°15′22″ у. д. / 59.9386° пн. ш. 30.2561° у. д. / 59.9386; 30.2561Каардынаты: 59°56′19″ пн. ш. 30°15′22″ у. д. / 59.9386° пн. ш. 30.2561° у. д. / 59.9386; 30.2561
Васільеўскі востраў на мапе Расеі
Васільеўскі востраў
Васільеўскі востраў
Васільеўскі востраў
Васільеўская выспа

Васільеўскі востраў (па-фінску: Hirvisaari — Ласіны востраў) — найвялікшы востраў у дэльце ракі Нявы.

Найбольшая працягласьць: з поўначы на поўдзень — 4,2 км, з захада на ўсход — 6,6 км. Плошча —1090 га.

Узвышаецца над узроўнем мора (ардынарам) да 3,5 м.

Уваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга як частка Васілевостраўскага раёну.

На востраве знаходзіцца станцыя мэтро «Васілевостраўская».

У доме нумар 45 на 4-й лініі Васільеўскага вострава знаходзілась шасьціпакаёвая кватэра беларускага навукоўца Браніслава Эпімах-Шыпілы, у ёй у Пецярбурскі пэрыяд жыў паэт Янка Купала, месьцілася рэдакцыя выдавецтва Загляне сонца і ў наша аконца. На доме месьціцца памятная дошка аб тым, што тут жыў Янка Купала