Аляксандар Грын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Грын
Александр Степанович Грин
AlexanderGrin.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1880
Слабадзкой, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 8 ліпеня 1932 (51 год)
Стары Крым, Крым, РСФСР
Пахаваны Стары Крым
Сужэнец N. N. Grin[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік
Гады творчасьці 1906—1932
Кірунак нэарамантызм, сымбалізм
Мова расейская мова[1]
Значныя творы Пунсовыя ветразі
Wikisource-logo.svg [[::ru:s:Александр_Грин|Творы]] ў Вікікрыніцах

Аляксандар Сьцяпанавіч Грын (сапраўднае імя Аляксандар Сьцяпанавіч Грынеўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — расейскі і савецкі пісьменьнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сымбалістаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандр Грынеўскі нарадзіўся 11 (23) жніўня 1880 году ў мястэчку Слабаское Вяцкай губерніі. Бацка — Стэфан Грынеўскі (польск. Stefan Hryniewski, 1843—1914), беларускі («польскі») шляхціч зь Дзісенскага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі. За удзел у Студзеньскім паўстаньні 1863 году пад кіраўніцтвам Каліноўскага быў у 20-гадовым узросьце бестэрмінова сасланы ў Калывань Томскай губэрні. Пазьней яму было дазволена пераехаць у Вяцкую губэрню, куды ён і прыбыў у 1868 годзе. У Расеі яго называлі «Степан Евсеевич». У 1873 годзе ажаніўся на 16-гадовай расейскай мэдсястры Ганьне Сьцяпанаўне Ляпковай (1857—1895). Аляксандар быў першанцам. Навучыўся чытаць у 6 гадоў. Першая прачытаная кніга «Прыгоды Гулівэра» Свіфта. За абразьлівыя вершы і кепскія паводзіны быў адлічаны зь Вяцкага рэальнага вучылішча. У 1896 годзе, па сканчэньні чатырохкляснай Вяцкай гарадзкой вучэльні, 16-гадовы Аляксандар уехаў у Адэсу, бо вырашыў стаць мараком, але там рассварыўся і вярнуўся ў Вятку. У 1902 г. у Пензе стаў салдатам, але пастаянна сварыўся з камандзірамі, крытыкаваў царскі ўрад і парадкі. Таму прымкнуў да эсэраў пад псэўданімам «Даўгавязы». Хоць ён адмовіўся ад удзелу ў тэрарыстычных актах, але быў таленавітым агітатарам, за што быў арыштаваны ў 1903 годзе і асуджаны ў Севастопалі ў 1905 г. на 10 гадоў ссылкі. Некалькі разоў уцякаў і, нарэшце, трапіў пад амністыю.

Пачаў літаратурную дзейнасьць у 1906 г. у Піцярбургу двума апавяданьнямі — «Заслуга рядового Пантелеева» и «Слон и Моська». Жыў у Пецярбургу быў знаёмы з большасьцю тагачаснай літаратурнай багемы, але жыў замкнёна. Грын падтрымаў лютаўскую рэвалюцыю, але не прыняў кастрычніцкі пераварот 1917 г. развал і бандытызм якімі ён суправаджаўся. У 1921—1922 г. напісаў, (1923 г. выйшла з друку) вяршыня яго творчасці — феерыя «Пунсовыя ветразі» (Алые паруса). У 1924 г. выдаў свой першы раман «Бляскучы свет» і шэраг апавяданьняў. На ганарары, зь якіх спачатку зьезьдзіў у Крым, а потым па просьбах жонкі, якая хацела выратаваць яго ад піцерскіх п’яных куцяжоў, пераехаў жыць у Фэадосію. Тут ён напісаў найбольш вядомыя свае раманы «Залаты ланцуг» (1925) і «Бягучая па хвалях» (1926).

У 1927 г. прыватны выдавец Г. Вольфсан пачаў выдаваць 15 томны збор твораў А. Грына, але паспеў выдаць толькі 8 тамоў, пасьля чаго выдаўца арыштавала ГПУ. З 1930 г. патрапіў пад фактычную забарону прафесіі, калі дзяржаўныя цэнзары з фармулёўкай «вы не сливаетесь с эпохой» забаранілі перавыданні твораў А. Грына. Кватэру у Феадосіі прышлося прадаць і пераехаць у Стары Крым. Грын і жонка страшна галадалі нават палявалі з лукам на птушак. Пачаліся хваробы. У 1931 г. Саюз пісменнікаў адмовіў Грыну ў пенсіі, і канчаткова атрымаў адмову ад публікацый будучых твораў з фармулеўкай «Грин — наш идеологический враг. Союз не должен помогать таким писателям! Ни одной копейки принципиально!».

Александр Грын памёр раніцай 8 чэрвеня 1932 году на 52-м годзе жыцьця ў Старым Крыму ад раку страўніка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Грынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў