Валяваны
Валяваны (па-француску: vol-au-vent — «ляціць у паветры») — акруглыя піражкі з прэснага (гэтак званага францускага або паўфранцускага) цеста, якія непасрэдна перад ужыткам напаўняюць сьвежай (часам гарачай) начынкай: птушкай, рыбай, грыбамі (баравікамі, шампіньёнамі), садавіной (спаржа, брусэльская капуста) і г.д. Як правіла, аднапарцыйныя, але могуць быць разьлічаныя і на некалькі порцыяў. Падаюць да булёнаў, а таксама як хуткую закуску на прыёмах і інш.
Валаваны вынайдзеныя славутым францускім кухарам першай трэці XIX стагодзьдзя Мары-Антуанам Карэмам.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»