Вальдэмар Гутшэ
Вальдэмар Гутшэ | |
Waldemar Albert Gutsche | |
прэзьбітэр | |
---|---|
Віцэ-старшыня Зьвязу славянскіх баптыстаў | |
1937 — 1939 | |
Нарадзіўся | 5 траўня 1889 |
Памёр | 20 чэрвеня 1973 (84 гады) |
Прыняцьце сьвятога сану | 29 чэрвеня 1930 |
Вальдэма́р А́льбэрт Гу́тшэ (па-польску: Waldemar Albert Gutsche; 5 траўня 1889, Лодзь — 20 чэрвеня 1973, Эшфард, Канэктыкут, ЗША) — польскі баптысцкі сьвятар, віцэ-старшыня і адзін зь лідараў Зьвязу славянскіх баптыстаў у Польшчы[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў сынам лодзінскага баптысцкага прапаведніка Альбэрта Ёгана Гутшэ і Паўліны з Плядэкаў. У 1909 року, скончыўшы гімназію, паступіў на мэдычны факультэт Адэскага ўнівэрсытэту, аднак у 1911 з прычыны благога здароўя быў вымушаны скончыць навучаньне ды вярнуўся ў Лодзь. У пачатку I сусьветнай вайны працаваў у вайсковым шпіталі ў Любліне, пасьля пераехаў у Маскве, працаваў у тэкстыльнай фірме і ўдзельнічаў у баптысцкай грамадзе. У 1916 року ажаніўся з Кацярынай Макаранкай.
У 1921 року вярнуўся ў Польшчу, сьпярша ў Беласток, пасьля Хорашч, урэшце стаў місіянэрам Паўночнай баптысцкай канвэнцыі ЗША ў Лодзі, з 1922 — кіраўніком Трактатнага і місійнага аддзелу выдавецкага таварыства «Kompas» у Лодзі. З 1924 — місійны сакратар Зьвязу цэркваў славянскіх баптыстаў і скарбнік Таварыства ўзаемадапамогі баптыстаў. Заснавальнік і галоўны рэдактар (1925—1933) расейскага баптысцкага штомесячніку «Маяк(d)». Адзін зь лідэраў, а з 1937 да выбуху II сусьветнай вайны — віцэ-старшыня Зьвязу цэркваў славянскіх баптыстаў Польшчы. 29 чэрвеня 1930 ардынаваны на прэзьбітэра збору па вул. Абрамоўскага ў Лодзі (рукаўскладальнікі — Лукаш Дзекуць-Малей, Людвік Мікса(d) і Ота Ленц). Ад студзеня 1936 быў таксама другім прапаведнікам збору на вуліцы Наўрат. Місіянэрскую дзейнасьць працягваў і ў II сусьветную вайну.
У студзені 1945 року пераехаў сьпярша ў Вэстфалію, дзе па сканчэньні вайны зладзіў Біблійную школу ў Фрыле(de) для славянскіх эмігрантаў. З 1948 — старшыня Славянскага саюзу ЭХБ у Нямеччыне. У жніўні 1953 эміграваў зь сям’ёй у Канаду, у 1956 — у Эры (Пэнсыльванія, ЗША), дзе да 1968 року быў прапаведнікам славянскай царквы ЭХБ. Апошнія гады жыцьця Вальдэмар з жонкай правялі ў доме дачкі ў Істлэйку (Агаё, ЗША). Сканаў у доме састарэлых у Эшфардзе (Канэктыкут).
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Коваленко Л. Облако свидетелей Христовых. — Киев: Центр христианского сотрудничества, 2006.
- Westliche Quellen des russischen Stundismus: Anfänge der evangelischen Bewegung in Russland. — Kassel: J. G. Oncken Verlag, 1956.
- Religion und Evangelium in Sowjetrussland zwischen zwei Weltkriegen (1917—1944). — Kassel: J. G. Oncken Verlag, 1959.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Andrzej Seweryn. Leksykon baptystów w Polsce po 1945 roku. — Warszawa: Wydawnictwo Uczelniane Wyższego Baptystycznego Seminarium Teologicznego, 2007. — С. 60—62. — ISBN 83-88497-13-8