Валеры Цыганенка
| Валеры Цыганенка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 ліпеня 1981[1][2] (44 гады) | |
| Рост | 197 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000 | РШВСМ-Алімпія[d] | 26 (1) |
| 2000—2001 | Трактар[d] | |
| 2002—2003 | Камунальнік[d] | 56 (8) |
| 2004 | ЗЛіН[d] | 21 (2) |
| 2005 | ТП-47[d] | 8 (0) |
| 2006 | Камунальнік[d] | 7 (1) |
| 2007 | Шаўлі | 29 (1) |
| 2008 | Ліда | 12 (0) |
| 2008 | БДАТУ-Ніва[d] | 11 (2) |
| 2009 | СКВІЧ | 12 (0) |
| 2009 | Арарат | 11 (1) |
| 2010 | Абдыш-Ата Кант[d] | 20 (14) |
| 2011 | Худжанд[d] | |
| 2012 | Рэчыца-2014 | 25 (3) |
| 2013—2016 | Іслач | 87 (5) |
Валеры Цыганенка (нар. 21 ліпеня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Працуе ў структуры клюбу «Іслач».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскіх футбольных школаў «Трактар», «Атака» і «Алімпія». У 2002 годзе ўсьлед за трэнэрам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэньні сэзону атрымаў прапанову перайсьці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Найвышэйшую лігу. Аднак празь недахоп сродкаў рэчыцкі клюб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валеры разам з суайчыньнікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клюб ТП-47. Пазьней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клюбы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2007 годзе выступаў за летувіскі «Шаўлі».
У 2009 годзе на прапанову Віталя Ледзянёва выправіўся ў Армэнію ў клюб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргыскіх клюбаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасьля падпісаў кантракт з узбэцкім «Наўбахорам», аднак праз мэдычныя праблемы вымушаны быў хутка пакінуць каманду[3].
У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клюб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2015 году пастанавіў скончыць гульнёвую кар’еру і перайсьці на трэнэрскую працу[4], аднак у выніку быў заяўлены на сэзон 2016 году. 1 красавіка 2016 году ў 34-гадовым веку дэбютаваў у беларускай Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Нафтану» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 траўня ўжо правёў поўны матч супраць «Менску» (1:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы[5]. Пазьней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2017 году завяршыў кар’еру і цалкам перайшоў на трэнэрскую працу ў «Іслачы»[6]. У сэзоне 2017 году ўваходзіў у трэнэрскі штаб дублю, дзе быў гульнёвым трэнэрам. У канцы сэзону таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 году стаў асыстэнтам галоўнага трэнэра асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У студзені 2020 году быў прызначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу[8]. У кастрычніку 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам на два гады[9].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Valeri Tsyganenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Valeri Tsyganenko // FBref (анг.)
- ↑ «Валера, в город не иди. У нас будет революция»
- ↑ Цыганенко завершает карьеру игрока и войдет в тренерский штаб «Ислочи»
- ↑ Тур 6. Валерий Цыганенко. Пусть тренер выбирает ресторан Архіўная копія ад 2 лютага 2017 г.
- ↑ Защитники "Ислочи" Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры
- ↑ Цыганенко станет ассистентом Жуковского в «Ислочи»(недаступная спасылка)
- ↑ Цыганенко возглавил дубль "Ислочи"
- ↑ Валерий Цыганенко на два года продлил контракт с клубом (рас.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (2022-10-28). Праверана 2022-12-16 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)