Валеры Сянько
Валеры Сянько | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 красавіка 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 74 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2018 | → Дняпро Магілёў | 8 (0) |
2019—2020 | Славія Мазыр | 8 (0) |
2020—2022 | Арсэнал Койданаў | 72 (9) |
2023— | Іслач | 45 (4) |
Зборныя | ||
2019 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Валеры Сянько (нарадзіўся 7 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Іслач».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ў веку 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёру». З 2014 году пачаў выступаць за дублюючы склад салігорцаў, а на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе.
З студзеня 2018 году праходзіў прагляд у менскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клюбам да сканчэньня сэзону 2018 году[4]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі «Промня». 14 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У сьнежні 2018 году вярнуўся з арэнды ў Салігорск[5], аднак у студзені 2019 году пакінуў каманду.
З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Сэзон 2019 году пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 году выбыў праз пашкоджаньне да канца сэзону. У 2020 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду, часьцей выходзячы на замену. У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Славіяй»[7] і неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[8]. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з койданаўцамі[9]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог «Арсэналу» прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2022 году працягваў рэгулярна зьяўляцца ў першай адзінаццатцы каманды ў Найвышэйшай лізе.
У студзені 2023 году, пасьля таго як «Арсэнал» выбыў у Першую лігу, выправіўся на прагляд у «Іслач» і у выніку склаў з прысталічным клюбам працоўную дамову[10]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2019 году згуляў свой адзіны матч у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0).
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Valeri Senko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Valerij-Senko-662&season=2024MEN
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/valeri_senko/
- ^ Сенько перешел в «Луч» на правах аренды (рас.)
- ^ Близнюк завершил игровую карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2022-02-17 г.
- ^ "Славия" объявила о подписании четверых новичков (рас.)
- ^ Сенько покинул «Славию» (рас.)
- ^ Сенько перешел из "Славии" в "Арсенал" (рас.)
- ^ Пацко и Сенько продлили контракты с "Арсеналом" (рас.)
- ^ Сенько стал игроком "Ислочи", Ковель продлил контракт, Некрашевич расстался с "волками" (рас.)
- ^ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты