Валеры Вінакураў
Валеры Вінакураў | |
| Дата нараджэньня | 1941 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 6 сьнежня 2020 |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | Ковід-19 |
| Месца вучобы | |
| Занятак | геоляг |
| Месца працы | |
Валеры Вінаку́раў (1941, Ташкент, Узбэкістан — 6 сьнежня 2020, Менск) — беларускі геоляг, адзін са стваральнікаў Музэю валуноў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Ташкенце. Верагодна сын беларускага гідратэхніка Фёдара Вінакурава.
Скончыў у 1963 годзе факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытуту. У 1963—1966 гадах працаваў у Інстытуце «Туркмендарпраект» Міністэрства аўтамабільных і шашэйных дарог Туркмэнскай ССР. У 1979—2004 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытуту геахіміі і геафізыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].
Адзін з заснавальнікаў[2] і навуковец-захавальнік парку валуноў, з 2004 году загадчык рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытуту геахіміі і геафізыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].
Памёр 6 сьнежня 2020году ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19[2].