Валачобнікі
Выгляд
Валачо́бнікі — група мужчын (часам з жанчынамі), якія ў першы Вялікадня зь вечара і ўсю ноч абходзілі двары і сьпявалі пад вокнамі валачобныя песьні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну):
- Дай табе Божа,
- гаспадарочак,
- І ў каморы,
- і ў аборы.
- А дзе гара —
- там жыта капа.
- А дзе лагчына —
- там жыта сцірта,
- А дзе лог —
- там сена стог.
- Дай табе Божа,
- гаспадарочак,
- Піва варыці,
- сына жаніці…
Валачобны гурт складаўся запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музы́кі (звычайна скрыпача) і механошы, які зьбіраў дары («валачобнае» — фарбаваныя яйкі, велікодныя[1] булкі — велікодныя бабкі, кулічы і паскі[Крыніца?] , а таксама сыр, невялікія грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Поўначы і Ўсходзе Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая сьвяточная забава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- А. С. Ліс. Валачобныя песні. — Менск: Навука і тэхніка, 1989. — 207 с. — 1350 ас. — ISBN 5-343-00145-9
- Р. Шырма. Беларускія валачобныя песьні і іх распаўсюджываньне на гэтым баку савецка-польскай граніцы. // Калосьсе : часопіс. — 1936. — № 2 (6). — С. 118—122.